Былы палітвязень Павел Севярынец абраны старшынёй партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД). Адпаведнае рашэнне дэлегаты партыйнага з’езда прынялі 24 кастрычніка ў польскім Беластоку.

Павел Севярынец. Фота: «Наша Ніва»
Выбары кіраўніка партыі сталі адным з ключавых пытанняў з’езда, на які прыехалі каля 150 чалавек. Удзельнікі прынялі рашэнне адмовіцца ад ранейшай сістэмы сустаршынства і перайсці да кіравання адным чалавекам.
Другі кандыдат на пасаду старшыні, Георгій Дзмітрук, зняў сваю кандыдатуру на карысць Паўла Севярынца.
Каментары
Д- дэмакратыя.