Грамадства4545

Севярынец робіць поўную перазагрузку БХД: з празрыстымі выбарамі і прымірэннем. Хто будзе ўдзельнічаць, а хто не?

Ужо 24 кастрычніка ў Беластоку адбудзецца з’езд Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, прымеркаваны да 100‑годдзя партыі. На ім, сярод іншага, пройдуць выбары новага старшыні хрысціянскіх дэмакратаў.

«Гэта будуць сапраўдныя дэмакратычныя выбары, дзея, ад якой беларусы адвыклі. З таемным галасаваннем, празрыстай скрыняй, — паабяцаў сустаршыня партыі Павел Севярынец. — На пасаду старшыні і намеснікаў можна будзе прапанаваць любога чалавека».

Павел Севярынец. Фота: «Наша Ніва»

Палітык таксама прыме ўдзел у выбарах на агульных падставах. Агульнай жа задачай з'езда палітык бачыць аднаўленне БХД як масавай палітычнай сілы. І падкрэслівае: нягледзячы на тое, што людзі вымушаныя працаваць у эміграцыі, яны бачаць сваёй мэтай не толькі працу дзеля дыяспар, але і на падрыхтоўку вяртання беларусаў на радзіму.

Апошнія гады БХД існавала ў стане падзеленасці і канфліктаў — адну частку коўдры на сябе цягнуў Георгій Дзмітрук, другую — Віталь Рымашэўскі. Адбіліся на агульным іміджы і скандалы з выяўленнем сярод шэрагаў партыйцаў агентаў КДБ.

«Калі я выйшаў з турмы, то пабачыў, што Хрысціянская Дэмакратыя падзеленая, прапанаваў яднацца. Спачатку гэта было ўспрынята ў штыкі, ніхто не хацеў нават сядаць за адзін стол. Але, дзякуй Богу, удалося правесці шэраг сустрэч, дзе ўсё ж папярэднія дамовы былі дасягнутыя. Мы стварылі аргкамітэт, праводзілі штотыдзень сустрэчы і нарады і ўрэшце прыйшлі да таго, што дамовіліся большасцю», — пракаментаваў Павел Севярынец.

Ужо вядома, што на з’ездзе, прынамсі, чакаецца прысутнасць партыйцаў Георгія Дзмітрука, Анатоля Міхнаўца, Валерыя Мацкевіча, Таісіі Кабанчук, Сяргея Верамеенкі і іншых.

Прысутнасць Віталя Рымашэўскага і далейшая яго роля ў шэрагах БХД пакуль застаецца інтрыгай.

Агулам на мерапрыемства прыедзе больш за 100 дэлегатаў, беларускіх палітыкаў розных плыняў — прадстаўнікоў АГП, БНФ, Руху за свабоду, «Вольная Беларусь» і іншых.

Геаграфічна юбілейны з’езд пройдзе ў Беластоку. Ён прымеркаваны да 100‑годдзя гістарычнай БХД: менавіта 24 кастрычніка 1926 года ў Вільні адбыўся з'езд беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, на якім Беларуская хрысціянская злучнасць, што існавала з 1917 года, была перафарматаваная ў Беларускую хрысціянскую дэмакратыю.

Каментары45

  • З Богам!
    20.10.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Пытаннечка
    20.10.2026
    А откройте страшную тайну во всех этих "партиях", включая самые мэйнстримовые, типа ОГП, в самые шоколадные годы оттепели, на самом пике, сколько было членов? Т.е. людей, платящих партийные взносы. Ну, порядок числа хотя бы - десять, сто, тысяча? А у могучей БХД сейчас сколько?
  • 11
    20.10.2026
    Спадар Севярынец, едзьце ва Украіну добраахвотнікамі ці валанцёрамі, усёй партыяй разам, толькі там ад вас будзе толк на карысць Беларусі.
    Не трэба збіваць чарговыя партыі, кабінеты ў выгнанні, выклянчваць гранды і ганьбіцца, гэтага ўжо ёсць спаўна ў беларускай эміграцыі.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць