Суд у Лондане прысудзіў спевака Крыса Браўна да васьмі месяцаў умоўна за напад у клубе ў 2023 годзе
У 2009 годзе ён ужо быў асуджаны за напад на сваю былую дзяўчыну — Рыяну.

Суд у Лондане прысудзіў спевака Крыса Браўна да васьмі месяцаў умоўна за напад у клубе ў 2023 годзе. Амерыканскаму спеваку давядзецца правесці восем месяцаў у зняволенні, калі на працягу года ён зноў парушыць закон, пастанавіў суддзя ў Лондане, піша Бі-бі-сі.
Крыс Браўн прызнаў віну па адным з выстаўленых яму абвінавачанняў — хуліганства — у ліпені гэтага года, пасля чаго абвінавачанне адмовілася ад больш сур’ёзных абвінавачанняў, у тым ліку ў прычыненні цяжкай шкоды здароўю. Разам з ім віну прызнаў яго выкладчык вакалу Амалолу Акінлолу. Суддзя прысудзіў таго да чатырох месяцаў пазбаўлення волі (таксама з адтэрміноўкай на год).
У лютым 2023 года Браўн некалькі разоў ударыў бутэлькай музычнага прадзюсара Абрагама Дыяу ў клубе ў Лондане. Пасля гэтага Акінлолу таксама некалькі разоў ударыў Дыяу. Абвінавачанне назвала напад «жорсткім і нічым не справакаваным». Прадзюсару спатрэбілася шпіталізацыя.
Крыс Браўн — адзін з самых паспяховых выканаўцаў у жанры R&B. Яго самы папулярны кліп на ютубе мае 872 мільёны праглядаў.
У 2009 годзе ён быў асуджаны да пяці гадоў умоўна за напад на сваю былую дзяўчыну — спявачку Рыяну. У 2013 годзе Браўн прызнаў, што ўдарыў фаната, які папрасіў сфатаграфавацца з ім.
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары