У ноч на нядзелю краіны-суседзі перавядуць стрэлкі на гадзіну назад.

Насамрэч, канечне, пры сённяшнім прагрэсе гадзіннікі ў смартфонах і камп'ютарах-ноўтбуках перавядуцца самі.
Застаецца перавесці толькі насценныя гадзіннікі, гадзіннікі на падлогу, таймеры ў духоўках і мікрахвалёўках.
Беларусь, як і Расія, як і большасць краін СНД, не пераводзяць стрэлкі з 2012 года. Наогул з 200 краін свету на зімовы час пераходзяць каля 70 дзяржаў.
Краіны Еўропы меліся адмовіцца ад пераходу на зімовы час яшчэ некалькі гадоў таму, але не хапае нейкага апошняга валявога рашэння.
Розніца ў часе паміж Мінскам, Вільняй, Рыгай і Кіевам будзе складаць адну гадзіну, з Варшавай і Берлінам — дзве.
Пераход на зімовы час крыху скарэктуе расклад аўтобусаў у заходнім кірунку, а таксама расклад самалётаў.
Зімовы час у Еўропе будзе доўжыцца да апошняга тыдня сакавіка.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары