Пуцін: Апошнія генетычныя даследаванні сведчаць, што рускія і ўкраінцы — адзін народ
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю прапагандысту Паўлу Зарубіну заявіў, што акупаваныя Расіяй украінскія тэрыторыі ён лічыць гістарычнай часткай Расіі, а расіян і ўкраінцаў — «адным народам».

На думку расійскага кіраўніка, гаварыць пра тэрытарыяльныя страты Украіны, маўляў, недарэчна.
«Па-першае, маё стаўленне да гэтага такое: гэта не іх тэрыторыя, гэта гістарычна тэрыторыя Расіі», — заявіў Пуцін.
Ён сцвярджае, што жыхары гэтых тэрыторый спачатку прагаласавалі за дзяржаўную незалежнасць, а затым — за ўз’яднанне з Расійскай Федэрацыяй.
Па словах Пуціна, Расія па-ранейшаму гатовая весці перамовы і шукаць выйсце са складанай сітуацыі. Ён назваў украінцаў вельмі блізкім расіянам народам.
«Мы і цяпер гатовыя дамаўляцца і шукаць развязкі гэтай цяжкай, няпростай сітуацыі. У тым сэнсе, што гэта (украінцы) — вельмі блізкі нам народ, разумееце, што тут казаць. Апошнія генетычныя даследаванні паказваюць, што гэта — адзін народ на самай справе».
Пуцін таксама паведаміў, што Расія праінфармавала ЗША пра гатоўнасць аднавіць перамовы ў трохбаковым фармаце. Паводле яго слоў, іх мэтай павінны стаць дасягненне канчатковага міру і гарантаванн бяспекі Расіі.
«Мы гатовыя аднавіць гэтыя кантакты для дасягнення гэтай мэты», — сказаў Пуцін.
Увогуле, як ён сцвярджае:
«Кіеў сам выбраў ваяваць — «калі ласка». Расія прапанавала Украіне дапамагчы дамовіцца з Данбасам, але Кіеў выбраў гарматы».
Расія ж, маўляў, «з самага пачатку выступала за мірнае вырашэнне канфлікту».
Ці можа Беларусь стаць дэмакратычнай пры жывым Пуціне? Карбалевіч пра страхі Лукашэнкі і тое, што будзе пасля яго
Пуцін не перадаваў Уіткафу пісьмовых прапаноў па ўрэгуляванні вайны
Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь
У Еўропе абмяркоўваюць, хто мог бы весці перамовы з Пуціным ад яе імя
Трамп адказаў, ці лічыць ён Пуціна гуманістам
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары
З.Ы. у Навінках таксама багата што шчытаюць, галоўнае каб расеяне не развучыліся калькулятарам карыстацца калі да крамы ходзяць