Грамадства

На трасе М1 мытнікі затрымалі таварную партыю замежнай тэхнікі, завезенай праз хітрую схему

Падчас спецыяльных мерапрыемстваў на трасе М1 супрацоўнікі мытні спынілі аўтамабіль Iveco, які належыць беларускаму перавозчыку. Кіроўца падаў дакументы, паводле якіх у грузавіку перавозіліся трыкатажныя вырабы.

Аднак падчас агляду грузавога адсека высветлілася, што ў кардонных скрынках насамрэч знаходзяцца 92 адзінкі бытавой тэхнікі, будаўнічых інструментаў і гульнявых набораў. Агульны кошт партыі склаў каля 160 тысяч рублёў.

Далейшая праверка паказала, што тэхніку ўвозілі праз польска-беларускую мяжу розныя фізічныя асобы, выдаючы тавары за прызначаныя для асабістага карыстання.

Брэсцкая мытня пачала адміністрацыйныя працэсы паводле часткі 2 артыкула 15.1 і артыкула 13.12 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі. Незаконна ўвезеныя тавары канфіскавалі да вынясення судовага рашэння.

Каментары

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі25

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА8

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто6

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»4

Хакеры цалкам знішчылі воблачную інфраструктуру аднаго з найбуйнейшых расійскіх хостынг-правайдараў Beget1

49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі25

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць