Свет11

Мільёны спроб узлому. Банкі, авіякампаніі, дзяржустановы па ўсім свеце адключаюць анлайн-сэрвісы праз дзіркі ў бяспецы PHP

Кампаніі і дзяржаўныя ўстановы тэрмінова абнаўляюць праграмнае забеспячэнне, а частку сайтаў адключаюць, каб засцерагчы ад узлому. Паводле Cloudflare, пасля раскрыцця дзвюх крытычных уразлівасцяў у PHP колькасць спроб скарыстацца імі вырасла да мільёнаў. Абмежаванні закранулі і беларускія сайты.

Фота: Yui Mok / PA Images via Getty Images

PHP — мова праграмавання, на якой працуюць многія сайты і анлайн-сэрвісы. Выяўленыя ў ёй памылкі могуць дазволіць зламыснікам запускаць шкоднасны код на серверы без аўтарызацыі. Гэта стварае пагрозу для сайтаў незалежна ад таго, якой кампаніі ці ўстанове яны належаць, піша Reuters.

Распрацоўшчыкі выпусцілі тэрміновыя выпраўленні 21 кастрычніка і заклікалі неадкладна іх усталяваць. Аднак адміністратарам трэба не толькі абнавіць праграмнае забеспячэнне, але і праверыць, ці ўсё пасля гэтага працуе. Таму частку сэрвісаў на гэты час адключаюць. 

Ад тысяч спроб да мільёнаў — за некалькі гадзін

Кіраўнік Cloudflare Мэцью Прынс паведаміў, што спробы скарыстацца ўразлівасцямі фіксавалі яшчэ да публічнай абвесткі пра іх. Пасля раскрыцця інфармацыі колькасць такіх спроб рэзка павялічылася.

«За дзесяць гадзін да публічнай абвесткі мы бачылі ў нашай сетцы тысячы спроб скарыстацца ўразлівасцю. За 45 хвілін пасля абвесткі іх колькасць вырасла да дзясяткаў тысяч, за дзве гадзіны — да соцень тысяч, а цяпер — да мільёнаў», — напісаў ён.

Гэта колькасць спроб атакі, а не паспяхова ўзламаных сайтаў.

Адключаюцца банкі, перавозчыкі і дзяржаўныя сэрвісы

У Японіі пра часовае прыпыненне часткі інтэрнэт-сэрвісаў паведамілі фінансавыя кампаніі Nomura і Mitsubishi UFJ, авіякампанія ANA і чыгуначны перавозчык East Japan Railway. Абмежаванні таксама ўвялі Міністэрства фінансаў, метэаралагічнае агенцтва і падатковая служба краіны.

Французская тэлекамунікацыйная група Orange прэвентыўна закрыла доступ да некаторых сайтаў і праграм сваіх даччыных кампаній.

У Фінляндыі дзяржаўны IT-правайдар Valtori пачаў паступова аднаўляць доступ да сэрвісаў пасля начнога ўсталявання выпраўленняў. Яго кіраўнік Хану Наўманен папярэдзіў, што аднаўленне можа заняць дні ці нават тыдні: сістэмы патрабуюць дбайнай праверкі.

У Valtori падкрэслілі, што сайты адключылі дзеля бяспекі. Пра іх узлом ці выкарыстанне гэтых уразлівасцяў супраць іх правайдару невядома.

Што ў Беларусі

Hoster.by 21 кастрычніка паведаміў, што паводле распараджэння дзяржаўнага органа, які каардынуе кібербяспеку, абмежавалі ўваходны трафік з-за мяжы.

Паводле кампаніі, закранутыя сайты павінны заставацца даступнымі ў Беларусі, але не адкрывацца з іншых краін. Выключэнне зрабілі для давераных сетак пошукавых робатаў Google, «Яндэкса» ды іншых пошукавікаў. Які менавіта орган выдаў распараджэнне і колькі рэсурсаў закранулі абмежаванні, не ўдакладнялася.

Сёння раніцай блакіроўку знялі, але некаторыя сайты застаюцца недасяжнымі з-за мяжы. 

Каментары1

  • Не Паджыт
    22.10.2026
    Напішыце пра тое, аб чым даўно пішуць у IT, а менавіта пра ролю індусаў у дэмантажы бяспекі з увагі на адсутнасць іх этыкі працы і падыход абы як.

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць