Абмежаванні былі ўведзеныя вечарам у сераду.

Сёння раніцай блакіроўку знялі, паведамляе hoster.by.
Увечары 21 кастрычніка ў Беларусі ўвялі абмежаванні на ўваходны трафік, які не належыць да нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт. Прычынай абмежаванняў сталі крытычныя ўразлівасці PHP, выяўленыя напярэдадні.
Паводле даных hoster.by, былі выяўленыя дзве крытычныя ўразлівасці, якія маглі дазволіць зламыснікам выканаць шкоднасны код на вэб-серверы. Кожная з іх атрымала ацэнку 9,2 бала з 10 і магла закрануць сайты на большасці сучасных сістэм кіравання змесцівам (CMS).
Па стане на 9:45 чацвярга, 22 кастрычніка, абнаўленні PHP з выпраўленнямі ўразлівасцяў для кліентаў віртуальнага хостынгу былі ўсталяваныя, запэўнілі ў кампаніі.
Абнаўленні бяспекі выйшлі для наступных галін PHP: 7.4, 8.0, 8.1, 8.2, 8.3, 8.4 і 8.5.
Часовую блакіроўку знешняга трафіку знялі, а доступ да сэрвісаў аднавілі ў штатным рэжыме.
Пры гэтым у кампаніі папярэдзілі, што тэрмін падтрымкі версіі 8.2 хутка скончыцца.
Кліентам рэкамендуюць пераходзіць на PHP 8.3 або навейшыя версіі.
«Абавязкова праверце сумяшчальнасць вашага сайта з абранай версіяй PHP перад усталяваннем абнаўлення бяспекі. Калі няма магчымасці абнавіць праект да версіі, сумяшчальнай з PHP 8.3+, дапускаецца выкарыстоўваць для ліквідацыі ўразлівасці версіі PHP 7.4, 8.0, 8.1, 8.2, выпушчаныя 21 кастрычніка 2026 года», — дадалі спецыялісты hoster.by.
PHP выкарыстоўваецца для стварэння сайтаў, у тым ліку на сістэмах кіравання змесцівам «1С-Бітрыкс», WordPress, Drupal і Joomla. Прасцей кажучы, гэта адны з самых папулярных платформаў для стварэння сайтаў ва ўсім свеце.
Цяпер чытаюць
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары