У Мінску 21 кастрычніка загінуў 53‑гадовы рабочы, які выконваў работы па замене даху аднаго са складскіх памяшканняў сталічнай арганізацыі на вуліцы Гурскага, паведаміў Следчы камітэт.

Скрыншот з відэа
Паводле папярэдніх звестак, мужчына перамяшчаўся па даху будынка без страхавальнага абсталявання і сродкаў індывідуальнай абароны. У нейкі момант ён праваліўся ўсярэдзіну склада.
У выніку падзення з вышыні рабочы атрымаў траўмы, ад якіх памёр.
Каментары