Яшчэ каля 400 гектараў зямлі на Гомельшчыне больш не лічацца радыеактыўнымі
Каля 374 гектараў зямлі ў пяці раёнах Гомельскай вобласці выключылі са спісу радыяцыйна небяспечных тэрыторый зоны адчужэння. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.

Змены закранаюць участкі ў Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Мазырскім і Чачэрскім раёнах. Цяпер гэтыя землі можна будзе зноў выкарыстоўваць у гаспадарчых мэтах. Пры гэтым прадукцыя, вырабленая на іх, як запэўніваецца, будзе праходзіць радыяцыйны кантроль.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.
У Беларусі ўжо некалькі гадоў праводзяць перагляд тэрыторый, якія раней прызналі радыяцыйна небяспечнымі. У красавіку 2026 года са зоны адчужэння выключылі больш за 940 гектараў зямлі ў дзесяці раёнах Гомельскай вобласці.
Адначасова некаторыя ўчасткі ў Брагінскім і Веткаўскім раёнах, агульная плошча якіх складае каля 378,7 гектара, наадварот, прызналі радыяцыйна небяспечнымі, дазволіўшы толькі абмежаванае гаспадарчае выкарыстанне.
Гомель, Лунінец, Лельчыцы і Іўе больш не лічацца радыеактыўнымі
Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні
Чыноўнік патлумачыў, чаму нельга рабіць ядзерны могільнік у Астравецкім раёне
Амаль паўтары тысячы гектараў на Гомельшчыне больш не будуць лічыцца радыяцыйна небяспечнымі
Каментары