З 1 студзеня па 2 кастрычніка 2026 года Расія імпартавала 542 мільёны курыных яек, амаль усе яны паступілі з Беларусі. Аднак у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года аб’ём імпарту скараціўся на 10,1%, піша «Коммерсант».

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі Расіі заявілі, што рост уласнай вытворчасці дазваляе цалкам забяспечваць патрэбы ўнутранага рынку. Таму змяншэнне імпарту, паводле інфармацыі ведамства, не стварае рызыкаў для стабільнага забеспячэння спажыўцоў. Пры гэтым расійскія вытворцы яек самі пастаўляюць сваю прадукцыю за мяжу.
У студзені — верасні 2026 года Расія экспартавала 253,2 мільёна яек — на 8,6% больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Найбуйнейшым купцом расійскіх яек стаў Кыргызстан. За ім ідуць Манголія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і самаабвешчаная Абхазія.
Каментары