Трамп пра завяршэнне вайны ва Украіне: Мы цяпер бліжэйшыя да гэтага, чым калі-небудзь раней
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў 21 кастрычніка, што завяршэнне вайны Расіі супраць Украіны цяпер бліжэйшае, чым калі-небудзь раней. Так ён пракаментаваў візіт свайго спецыяльнага прадстаўніка Стыва Уіткафа ў Расію.

Паводле слоў Трампа, некалькі дзён таму ён размаўляў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пра спыненне вайны ва Украіне. Амерыканскі прэзідэнт лічыць, што бакі набліжаюцца да гэтага.
«Днямі я размаўляў з Уладзімірам Пуціным — я ўжо згадваў пра гэта раней — наконт завяршэння яго вайны з Украінай; думаю, мы набліжаемся да гэтага. Да рэчы, магчыма, зараз мы бліжэй да гэтага, чым калі-небудзь раней», — заявіў Трамп.
Трамп таксама пракаментаваў вызваленне з расійскай турмы грамадзяніна ЗША Стывена Хабарда, якое адбылося 21 кастрычніка. Па словах амерыканскага прэзідэнта, ён папрасіў Пуціна вызваліць амерыканца, і расійскі кіраўнік пагадзіўся. Трамп заявіў, што ЗША вельмі цэняць магчымасць вярнуць свайго грамадзяніна і што ўзамен Вашынгтон нічога не даваў Маскве. Ён падкрэсліў, што, на яго думку, такія выпадкі здараюцца рэдка:
«Чалавек мог правесці там 25 ці 40 гадоў. Мы вельмі цэнім тое, што нам удалося яго вярнуць. Прычым мы нічога не аддалі ўзамен — а гэта вялікая рэдкасць. Мы ніколі нічога не аддаем узамен».
Трамп таксама выказаўся наконт слоў Стыва Уіткафа, які назваў Пуціна гуманістам. Амерыканскі прэзідэнт адзначыў, што ў гэтым выпадку гаворка ішла пра вызваленне чалавека, які лічыў, што правядзе рэшту жыцця за кратамі. Пры гэтым Трамп падкрэсліў, што сам не дае Пуціну ні станоўчай, ні адмоўнай ацэнкі.
21 кастрычніка Стыў Уіткаф прыбыў у Санкт-Пецярбург, дзе сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. Пасля перамоў спецпрадстаўнік Трампа заявіў, што існуюць перадумовы для спынення агню ва Украіне. Ён таксама паведаміў, што прывёз з сабой дакументы з амерыканскімі прапановамі па ўрэгуляванні вайны.
Уіткаф заявіў пра дасягнуты прагрэс у перамовах з Пуціным
Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне
Уіткаф назваў Пуціна гуманістам
Пяскоў заявіў, што Пуцін вывучыць прапановы Уіткафа
Пуцін прапанаваў Уіткафу абмеркаваць магчымую сустрэчу з Трампам у Кітаі
Перамовы Пуціна і Уіткафа пачаліся з вызвалення 74‑гадовага амерыканца з расійскай турмы. Як і абяцаў Трамп
Каментары