Эканоміка22

PandaDoc звольніў частку каманды

«Мы прынялі цяжкае рашэнне развітацца з некаторымі выдатнымі людзьмі», — гаворыцца ў заяве кампаніі.

PandaDoc звольніў частку каманды. Пра гэта 20 кастрычніка паведаміў сузаснавальнік і тэхнічны дырэктар кампаніі Сяргей Барысюк у LinkedIn, піша Devby.io.

«Мы прынялі цяжкае рашэнне развітацца з некаторымі выдатнымі людзьмі. Гэта частка змен, якія дазволяць нам засяродзіцца на напрамках, найбольш важных для нашых кліентаў і для будучыні PandaDoc», — патлумачыў ён.

Барысюк падзякаваў звольненым супрацоўнікам за ўнёсак у PandaDoc. Ён адзначыў, што некаторыя з іх адпрацавалі ў кампаніі шмат гадоў і прайшлі разам з ёй самыя цёмныя часы ў Беларусі і Украіне, калі яна рэлакавала людзей разам з сем'ямі. «Яны дапамаглі PandaDoc стаць той кампаніяй, якой яна ёсць сёння», — напісаў кафаўндар, дадаўшы, што быў бы рады працаваць разам з імі зноў. Ён заклікаў наймаць іх і гатовы даць рэкамендацыі.

«Я ніколі не забуду, праз што мы разам прайшлі, і ў мяне няма слоў, каб выказаць, як шмат для мяне значыць усё, што вы зрабілі для гэтай кампаніі», — заключыў Барысюк.

Прычыны звальненняў, колькі менавіта чалавек засталося без працы, пазіцыі і лакацыі ён не ўдакладніў.

Па даных на сакавік, глабальны штат кампаніі налічваў 860 чалавек. У яе ёсць офісы ў Сан-Францыска, Кіеве, Варшаве, Лісабоне і Маніле.

PandaDoc уваходзіць у дзясятку самых касавых айцішных кампаній з беларускімі каранямі ва Украіне і ў топе-15 самых прыбытковых беларускіх бізнэсаў у Польшчы.

У студзені ў кампаніі змяніўся гендырэктар — суаснавальнік Мікіта Мікада перадаў гэтую пасаду Кіту Рабкіну, каб займацца прадуктовай стратэгіяй і роўдмэпам. Рабкін на той момант адпрацаваў там больш за тры гады.

У снежні 2025 года PandaDoc прыцягнуў €5 млн ад партугальскіх інвестараў для ўдасканалення ШІ-функцыяналу і пашырэння офіса ў Лісабоне.

Апошнія звальненні PandaDoc праводзіў у снежні 2023‑га — пад іх маглі трапіць каля 25 чалавек, у асноўным QA і Scrum Master.

Кампанія ліквідавала офіс у Беларусі ў лютым 2022 года, атрымаўшы незадоўга да гэтага, у верасні 2021-га, статус аднарога.

Перад гэтым, у верасні 2020-га, у мінскі офіс кампаніі прыйшлі з ператрусамі. Чатыры супрацоўнікі апынуліся ў СІЗА з абвінавачваннямі ў махлярстве, апошні з іх выйшаў на волю амаль праз год. Візіт адбыўся пасля таго, як летам 2020‑га Мікада і Барысюк ініцыявалі збор грошай для сілавікоў, якія вырашылі змяніць прафесію.

Каментары2

  • Джун
    21.10.2026
    Хай працу шукаюць. У Яндекс зараз набору няма.
  • <rQQt>
    21.10.2026
    Понятно, крупный юзер базировался на разбомбленых российских серверах...

Цяпер чытаюць

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі27

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Гроднам прадаецца недабудаваны санаторый за тры мільёны даляраў2

Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў5

У мінскім грамадскім транспарце збіраюцца вярнуць кнопкі для адчынення дзвярэй4

У цэнтры Мінска адрэстаўравалі дом, пабудаваны для турэмшчыкаў Валадаркі2

Стыў Уіткаф сустрэнецца з Пуціным заўтра1

Маргарыта Ляўчук вяртаецца на сцэну. Будуць і выступленні з Павуком26

На месцы некалі планаванага ГЗЦ «Трайпла» будуюць тры шматпавярховікі

Збой Google Cloud праз праблему ў дата-цэнтры ў Лондане парушыў працу сэрвісаў па ўсёй Еўропе1

«Да Магілёва 20 хвілін, а да Дрыбіна — больш за гадзіну». Вясковыя пенсіянеры выступілі супраць змены межаў раёнаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі27

Адрэзаў сабе ступню нажом для тушонкі і працягваў ваяваць. Гісторыя ўкраінца, якога эвакуявалі беспілотнікам пасля 491 дня на пазіцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць