У Беларусі вызначылі гранічныя адпускныя цэны на свежыя агуркі і памідоры айчыннай вытворчасці. Адпаведную пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання прыняло 13 кастрычніка 2026 года.

Максімальны кошт кілаграма агуркоў складзе ад 6,1 да 6,4 рубля ў залежнасці ад умоў дастаўкі. Для чырвоных памідораў, за выключэннем вішнепадобных і гронкавых, вызначылі цану ад 6,9 да 7,24 рубля за кілаграм.
Абмежаванні будуць дзейнічаць у міжсезонны перыяд 2026—2027 гадоў. Для агуркоў ён працягнецца з 1 лістапада 2026 года да 31 сакавіка 2027-га, а для памідораў — да 30 красавіка.
У Мінсельгасхарчы патлумачылі рашэнне неабходнасцю забяспечыць унутраны рынак айчыннай прадукцыяй па прымальных цэнах.
Аднак вызначаныя цэны тычацца не ўсіх продажаў. Яны распаўсюджваюцца на рэалізацыю гародніны вытворцамі юрыдычным асобам для выканання дзяржаўнага заказу, а таксама на пастаўкі нарыхтоўшчыкам у межах гэтага заказу.
Такім чынам, гэта не азначае, што ва ўсіх беларускіх крамах агуркі і памідоры павінны каштаваць не даражэй за названыя сумы. Рознічныя цэны могуць быць вышэйшымі.
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары