У Гродне трое трэнераў дзіцяча-юнацкай футбольнай школы незаконна атрымалі больш за 8,5 тысячы рублёў за заняткі, якіх насамрэч не праводзілі. Пра гэта стала вядома падчас праверкі, праведзенай Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці сумесна з абласным упраўленнем ДФР.

Трэнеры адсутнічалі на працоўных месцах, але ў табелі ўліку працоўнага часу ўносіліся недакладныя звесткі пра праведзеныя трэніроўкі. Па гэтым факце распачалі крымінальную справу.
Акрамя таго, у спартыўнай установе выявілі недастачу новай спартыўнай формы на суму 2,3 тысячы рублёў. Матэрыяльна адказная асоба цалкам кампенсавала гэту суму падчас праверкі.
Таксама высветлілася, што з аўтамабільных парковак у абласным цэнтры, перададзеных спартыўнай установе, не цалкам налічваўся зямельны падатак. Пасля ўмяшання КДК у бюджэт даплацілі 50,5 тысячы рублёў.
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары