Здарэнні99

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра

Мяжы фактычна не існуе. Але Швейцарыя не ў Еўрасаюзе, а яны ехалі з наяўнымі. А значыць, завезлі грошы ў ЕС без дэкларавання.

Мюлуз, Францыя. Тут судзілі беларусаў. Фота: wikimedia.org

Як піша рэгіянальная газета L'Alsace, французскія мытнікі спынілі беларускую пару яшчэ 17 жніўня 2022 года на мяжы Францыі і Швейцарыі.

Мужчыну 40 гадоў і ягонай жонцы 39 гадоў, яны ехалі са Швейцарыі на «Мерседэсе», іх праверылі на мытні. У машыне знайшлі 11 925 еўра.

Чаму ўвогуле адбывалася праверка? Швейцарыя ўваходзіць у Шэнгенскую зону, але не ў мытны саюз ЕС, таму на яе мяжы з Францыяй дзейнічае мытны кантроль.

Грошы не былі задэклараваныя, хоць па правілах Еўрасаюза ўсе сумы ад 10 тысяч еўра трэба дэклараваць.

Акрамя таго, санкцыйны рэгламент ЕС у дачыненні да Беларусі, прыняты ў сувязі з вайной Расіі супраць Украіны, забараняе вывозіць еўра ў Беларусь. Як тлумачыла ў судзе прадстаўніца мытні, грамадзяне Беларусі, якія падарожнічаюць па Еўрасаюзе, могуць мець пры сабе гатоўкай толькі тое, што патрэбна на дарогу: паліва, ежу і жыллё. Сума ў машыне пары была значна большай.

Муж і жонка растлумачылі на мытні, што вяртаюцца з адпачынку ў Іспаніі, а грошы нібыта везлі, каб купіць у Германіі аўтамабіль. «Гэты план набыць машыну нічым не пацверджаны», — заявіла ў судзе прадстаўніца мытні.

Апроч таго, службовы сабака мытні знайшоў у багажніку «Мерседэса» грам марыхуаны. Гэта стала трэцім абвінавачваннем: кантрабанда тавару, небяспечнага для здароўя.

Пра справу стала вядома цяпер, праз больш чым чатыры гады. 15 кастрычніка 2026 года крымінальны суд Мюлуза разгледзеў справу завочна і задаволіў патрабаванні мытні. Ён канфіскаваў знойдзеныя грошы і прызначыў беларусам тры штрафы:

  • 11 925 еўра за вываз еўра ў Беларусь;
  • 5 587 еўра за тое, што не задэкларавалі суму звыш 10 тысяч еўра;
  • 10 еўра за марыхуану.

Каментары9

  • Намасце
    17.10.2026
    Трэба было ўсё вывозіць марыхуанай.
  • Ну
    17.10.2026
    Які можа быць "вываз у Беларусь" пры перасячэнні мяжы Францыі і Швейцарыі? Швейцарцы вынайшлі яшчэ адзін спосаб "адносна чэснага ад'ёму грошаў". Лепш сказалі б, дзе грошы дзесяткаў тысячаў яўрэяў, забітых пад час Халакосту.
  • Ахвяра здаровага глузду
    17.10.2026
    Вываза еўра ў Беларусь не зафiксавана, але ўсё роўна атрымайце за гэта. Бо схе#@ вы такiя заможныя, а не толькi на паесцi ў Макдональдс i пераначаваць у агульным пакоi хостэла з арабамi грошы маеце. Таму што "саагрэсары" вось чаму🤦‍♂️

Цяпер чытаюць

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў1

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія рэпетытары засталіся яшчэ без аднаго зручнага анлайн-інструмента — Miro адключае карыстальнікаў з Беларусі1

Вайскоўца-беларуса могуць выслаць з Украіны, бо ён не можа легалізавацца. Усё праз закон, які меўся палегчыць легалізацыю6

Вясковец з-пад Іўя папрасіў п'янага сябра-бяспраўніка сесці за руль. Той разагнаўся да 202 км/г — і забіў гаспадара аўто аб слуп

Уласнікі кватэр у «Паўночным Беразе» пачалі атрымліваць рахункі — і ў шоку ад сум за падагрэў вады23

10‑гадовая дачка экс-міністра Чарнецкага адхапіла важную ролю ў расійскім серыяле

Лукашэнка: Хто будзе прэзідэнтам ва Украіне, вырашыць украінскі народ. Гэта не пытанне Трампа6

Юны расійскі лейтэнант быў шакаваны нападам на Украіну. Ён выйшаў на сувязь з украінцамі і стаў самым каштоўным агентам30

Памерла Зінаіда Харытончык — выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта з 60‑гадовым стажам3

Зяленскі пагадзіўся б не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў1

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць