Правяла ноч у лесе. У Клецкім раёне знайшлі 95‑гадовую жанчыну, якая знікла напярэдадні
Жанчыну шукалі больш за суткі.
14 кастрычніка ў лесе каля аграгарадка Заастравечча Клецкага раёна Мінскай вобласці згубілася 95‑гадовая пенсіянерка.
Жанчына 1931 года нараджэння апынулася ў лесе, адкуль, відаць, не змагла выбрацца самастойна.
Да пошукавай аперацыі далучыліся 122 чалавекі і 23 адзінкі тэхнікі.
Шчаслівая развязка наступіла раніцай 15 кастрычніка. А 08:40 пятніцы жанчыну знайшлі работнікі лясгаса.
Яна выжыла і, паводле інфармацыі, у медыцынскай дапамозе не мела патрэбы.
Каментары