Беларусбанк папярэдзіў кліентаў пра часовыя збоі ў працы анлайн-банка. Час ад часу можа не паказввацца рэшта на рахунку, а таксама ўзнікаць цяжкасці з правядзеннем плацяжоў і грашовых пераводаў.

У банку падкрэслілі, што праблемы тычацца толькі анлайн-банка. Банкаматы, прылады самаабслугоўвання, аддзяленні, а таксама інтэрнэт-банкінг і М-банкінг працуюць у звычайным рэжыме.
Беларусбанк ужо займаецца ліквідацыяй непаладак і просіць прабачэння ў кліентаў за часовыя нязручнасці.
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары