Кліенты Беларусбанка не бачаць балансаў у дадатках. Банк пацвердзіў збой
Непаладкі закранулі анлайн-банк Belarusbank і «М-Банкінг». Некаторыя карыстальнікі таксама скардзяцца, што не могуць увайсці ў дадатак. Калі сэрвісы запрацуюць нармальна, пакуль невядома.
Раніцай 11 кастрычніка чытачы Onlíner паведамілі, што ў дадатках Беларусбанка некарэктна адлюстроўваюцца рэшты грошай на рахунках. У часткі карыстальнікаў узніклі праблемы з уваходам.
Беларусбанк пацвердзіў непаладкі.
«Цяпер мы бачым праблему з адлюстраваннем балансаў: сродкі могуць быць часова недаступныя для прагляду», — паведамілі ў банку.
Банк абяцае аднавіць працу сэрвісаў у найкарацейшыя тэрміны, але канкрэтнага часу не называе.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
УСУ адцягваюць луку ад рашкі лепш за доні і Зянона. Можа зараз да самых тугіх дойдзе, што такія адчувальныя сервісы павінны працаваць знутры краіны.