Польскія спецслужбы лічаць рэальнай пагрозу замаху на Туска і міністра абароны
«Справа надзвычай сур'ёзная».

Пасля тэрміновай нарады прадстаўнік польскіх спецслужбаў заявіў пра высокую верагоднасць іх ажыццяўлення.
Пра ацэнку пагрозы паведаміў 11 кастрычніка прэс-сакратар міністра — каардынатар спецслужбаў Яцэк Дабжынскі, піша Rzeczpospolita.
Паводле яго, паведамленне пра магчымы замах на прэм’ера Дональда Туска і віцэ-прэм’ера, міністра абароны Уладзіслава Касіняка-Камыша спачатку атрымала Служба аховы дзяржавы. Пасля першапачатковай праверкі інфармацыю перадалі паліцыі.
«Мы гаворым пра высокую верагоднасць ажыццяўлення гэтых пагроз», — заявіў Дабжынскі.
Ён падкрэсліў, што службы ставяцца да паведамлення надзвычай сур’ёзна. Хоць пагрозы часам аказваюцца дурнымі жартамі, у гэтым выпадку іх ацэньваюць інакш.
Пагрозы прыйшлі электроннай поштай. Паліцыя працягвае праверку, звестак пра аўтара ліста і яго змест пакуль не раскрылі.
У нядзелю ў Антытэрарыстычным цэнтры Агенцтва ўнутранай бяспекі адбылася тэрміновая нарада з удзелам паліцыі, Службы аховы дзяржавы і агенцтва.
Паводле прэс-службы ўрада, Туск і Касіняк-Камыш даведаліся пра пагрозу каля сёмай раніцы паводле польскага часу. Там назвалі інфармацыю асабліва трывожнай, але адзначылі, што прэм’ер працуе ў Варшаве ў звычайным рэжыме.
У сувязі з інфармацыяй спецслужбаў пра магчымы замах у нядзелю на 11:00 у Антытэрарыстычным цэнтры Агенцтва ўнутранай бяспекі склікалі нараду прадстаўнікоў службаў, падпарадкаваных Міністэрству ўнутраных спраў і адміністрацыі: паліцыі, Службы аховы дзяржавы і супрацоўнікаў Агенцтва ўнутранай бяспекі.
Каментары
трумп і наўроцкі цешацца са зняцця санкцый з маскалёў
але польска на войне
пазаўчора чорная пятніца сёння крывавая нядзеля
усё вельмі сур'ёзна
трэба мабыць яшчэ санкцый зняць