Здарэнні22

У Гомелі вынеслі прысуд 17‑гадоваму хлопцу, які забіў аднагрупніка

Падлетак забіў таварыша кухонным нажом проста на занятках.

У Гомелі вынеслі прысуд па справе аб забойстве 17‑гадовага навучэнца дарожна-будаўнічага каледжа. Яго аднагрупніка, які смяротна параніў падлетка нажом, прызналі адэкватным, піша Onliner.by.

Трагедыя адбылася 25 сакавіка ў майстэрні каледжа. Падчас канфлікту адзін з навучэнцаў ударыў аднагрупніка нажом. Пацярпелы памёр у бальніцы.

Следства высветліла, што падлеткі даўно канфліктавалі. Нягледзячы на гэта, падчас вытворчай практыкі іх размеркавалі ў адну падгрупу.

Судовы працэс пачаўся 11 верасня і па патрабаванні пракурора праходзіў у закрытым рэжыме. Абвінавачанага прызналі вінаватым у забойстве (частка 1 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса) і прысудзілі да васьмі гадоў калоніі.

Акрамя таго, ён павінен выплаціць пацярпеламу боку 70 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Каментары2

  • пытанне1
    13.10.2026
    "Судовы працэс пачаўся 11 верасня і па патрабаванні пракурора праходзіў у закрытым рэжыме. Абвінавачанага прызналі вінаватым у забойстве (частка 1 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса) і прысудзілі да васьмі гадоў калоніі."

    Я не вывучаў права і даследваў яго. Гэта не мая сфера дзейнасці.

    З некаторых часоў адчуваю нейкую незадаволенасць тэрміналогіяй.

    Пракурор - хто гэта?

    Старана абвінавачання у судовым працэсе, ці прадстаўнік надзорнага органа?

    Хто быў ініцыятарам закрытасці працэса? Абвінаваўца?
  • пытанні2
    13.10.2026
    "Судовы працэс пачаўся 11 верасня і па патрабаванні пракурора праходзіў у закрытым рэжыме. Абвінавачанага прызналі вінаватым у забойстве (частка 1 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса) і прысудзілі да васьмі гадоў калоніі."

    Якія аргументы былі у ініцыятара закрытасці працэса?

    Якую, прыкладам, дзяржаўную таямніцу маглі парушыць на гэтым судовым працэсе?

    Вядома толькі пра месца навучання забойцы і ахвяры. Аніякіх іншых персанальных дадзеных бакоў не агучваецца.

    Чым аргументаваў ініцыятар закрытасці сваё патрабаванне?

    Чаму суддзя падтрымаў гэтае патрабаванне?

    Ёсць нешта у беларускім заканадаўстве, што дазваляе закрыць працэс з-за узросту абвінавачанага?

    Ці гэта проста паслуга супрацоўнікам і адміністрацыі каледжа?

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць