Варону незвычайнага для гэтых птушак колеру пабачылі на возеры Юбілейным, паведамляе sb.by.

Скрыншот з відэа
Белыя вароны як з'ява здараюцца, але шанец сустрэць такую птушку ў прыродзе вельмі малы.
Узнікаюць яны з-за альбінізму — рэдкай генетычнай мутацыі, праз якую ў арганізме птушкі цалкам або часткова парушаецца выпрацоўка пігменту меланіну, які адказвае за чорную або шэрую афарбоўку пер'я, скуры і вачэй.
Такая асаблівасць перадаецца спадчынна, і хоць птушкі-альбіносы фізіялагічна прыстасаваныя да жыцця, у дзікай прыродзе яны сустракаюцца вельмі рэдка, бо праз яркае белае пер'е становяцца лёгкай здабычай для драпежнікаў і часта не прымаюцца суродзічамі ў чараду.
Каментары