Грамадства33

«Проста ваў!» Вікіпедыст уразіўся, як хвацка ШІ ўжо чытае мудрагелістыя рукапісы тарашкевіцай

Рэдактар беларускай Вікіпедыі Уладзіслаў Чаховіч падзяліўся ў фэйсбуку сваім досведам працы з новай версіяй ШІ-праграмы Gemini. Ён «скарміў» праграме скан аркуша, на якім вядомы беларускі грамадска-палітычны і рэлігійны дзеяч 1‑й паловы XX стагоддзя Адам Станкевіч выклаў свой тастамент. Вынік пераўзышоў усе чаканні.

«Яшчэ адзін ШІ-рубеж пройдзены. Загружаў фотаздымкі з анлайн-выставы, прысвечанай Адаму Станкевічу, у Вікісховішча і з інтарэсу вырашыў праверыць, ці можа новы Gemini 4 Argon, які ўжо паспеў уразіць працай з крыніцамі, прачытаць кірылічны беларускі тэкст, запісаны дарэформавым правапісам.

Раней быў уражаны, як нейрасеткі бралі самыя мудрагелістыя лацінскія почыркі, але на кірылічных ламалі коп'і», — піша Уладзіслаў Чаховіч.

Цяперашні ж вынік яго вельмі прыемна здзівіў:

«Проста ваў! Асабліва ўразіла, што ён разабраў слова «хусьцё», не прыдумаўшы нейкае іншае. Як ён прачытаў слова «Дзень» у канцы, мне цяжка зразумець.

Глядзіце самі:

«Мая апошняя воля.На выпадак прымусовага майго выезду із Вільні, або на выпадак сьмерці маей, усю маю рухомую маемасьць (бібліятэку, адзежу, хусьцё, радыё, пішучую машынку і ўсё іншае) перадаю Марыяне і Ганне Шутавічанкам (Вільня, Полацкая вул. 9—4) на іх поўную ўласнасьць. Гэта мая ім скромная падзяка (асабліве Марыяне Ш.) за іх доўгалетнюю безінтарэсоўную для мяне працу і апеку. Адносіны нашы заўсёды былі самыя чыстыя і шчыра прыязныя. У маей доўгалетняй працы на ніве Божай і беларускай народнай мае сьлёзы і мая радасьць былі такса іх сьлязьмі і іх радасьцю. Сэрца маё да іх поўнае ўдзячнасьці і прыязьні. Паручаю іх Божай Апецы і сам паручаюся іх малітвам і іх мілай памяці. Паручаю такса іх памяці сваю дарагую старушку Матку і дачушку маей нябошчыцы сястры Ганны малалетнюю Вальцю.

Сьвятар Адам Станкевіч, уласнаручна.

Вільня, 7.VII.1944, у Дзень Апосталаў Славян сьвятых братоў Кірыла і Мяфода».

Каментары да паста таксама ўразіліся такой высокай якасцю расчытання не самага разборлівага почырку. Адзін з іх, праўда, звярнуў увагу, што ШІ замест прысутнага ў арыгінале слова «такжа» два разы ўсё ж такі напісаў няправільнае «такса». Сам аўтар допіса таксама адзначыў, што ў арыгінале імя Марыяна было напісана з дзвюма літарамі «н», а ў версіі Gemini стала з адной (што, дарэчы, адпавядае цяперашняй літаратурнай норме). Але агульнай пазітыўнай карціны гэтыя дробязі не псуюць. 

Каментары3

  • Спадчына чалавека
    21.10.2026
    Адам Станкевіч - беларускі каталіцкі дзеяч, сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Асуджаў камунізм. Загінуў у савецкім лазеры ў 1949 г.
  • Курапаты не адзінае месца
    21.10.2026
    Цікава, колькі беларусаў ведае пра такога Адама Станкевіча і хто яго забіў.
  • таўкач
    21.10.2026
    так, новая версія джымінай стала вельмі добра працаваць з распазнаваннем беларускай. лепш за ўсе ШІ. Проста бездакорна зараз працуе. Не пераключаецца на укр ці рас мовы, не выдумляе словы. Малайцы!

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе3

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію80

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць