Грамадства1111

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах

Уладзімір Пуцін асабіста загадаў узмацніць дыверсіі супраць краін НАТА, піша The Wall Street Journal са спасылкай на звесткі амерыканскіх спецслужбаў. Пасля атакі на аэрапорт Лейпцыг/Гале прадстаўнік Крамля папярэдзіў Берлін, што гэта не апошняя цэль. У падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу, паводле выдання, істотную ролю адыгрывалі беларусы.

Паліцыя працуе ў аэрапорце Лейпцыг/Гале. Фота: Heiko Rebsch / picture alliance via Getty Images

Пра асабісты загад Пуціна The Wall Street Journal паведамілі трое еўрапейскіх чыноўнікаў, азнаёмленых з высновамі амерыканскіх спецслужбаў.

Паводле суразмоўцаў газеты, расіяне ўзмацнілі дыверсійную дзейнасць на фоне адсутнасці істотных поспехаў расійскай арміі ва Украіне і ўсё больш інтэнсіўных украінскіх удараў па аб’ектах у глыбіні Расіі. У Маскве таксама былі незадаволеныя тым, што перамовы з Вашынгтонам не прымусілі Кіеў пайсці на саступкі.

Адной з першых атак у межах узмоцненай кампаніі стала спроба дыверсіі ў аэрапорце Лейпцыг/Гале 4 жніўня. Паводле WSJ, адзін дрон з выбухоўкай урэзаўся ў грузавы самалёт «Антонаў», які выкарыстоўвалі для перавозкі вайсковай дапамогі Украіне, але не ўзарваўся. Другі сутыкнуўся з іншым самалётам, трэці ўзарваўся каля агароджы аэрапорта.

У падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу, паводле выдання, істотную ролю адыгрывалі беларусы. Нямецкія следчыя лічаць, што іх дзеянні каардынаваў Алег Лёвушкін — былы расійскі вайсковец, завербаваны расійскай вайсковай выведкай, вядомай як ГРУ.

«Лёвушкін кіраваў некалькімі беларускімі агентамі, якія перавозілі выбухоўку праз межы, збіралі беспілотнікі і размяшчалі іх для нападу», — піша WSJ са спасылкай на следчых і супрацоўнікаў выведкі.

Сербія служыла для гэтай сеткі перавалачным пунктам: адтуль мадыфікаваныя дроны і выбуховыя прылады перапраўлялі ў Германію. 

Пазней сербскія ўлады арыштавалі семярых падазраваных, у тым ліку чалавека з расійскім і сербскім грамадзянствамі. Паводле сербскай пракуратуры, група закупляла і захоўвала выбухоўку і дроны перад адпраўкай у краіны Еўрасаюза.

Сам Лёвушкін і як мінімум адзін яго меркаваны саўдзельнік з Беларусі пакінулі Германію за два дні да атакі. Як піша WSJ, яны вылецелі ў Сербію, а адтуль — у Расію.

За расійскую дыверсійную кампанію, як сцвярджаюць заходнія чыноўнікі, адказвае падраздзяленне спецыяльных задач ГРУ на чале з генерал-палкоўнікам Андрэем Авяр’янавым. 

Трое еўрапейскіх чыноўнікаў, азнаёмленых з высновамі амерыканскіх спецслужбаў, паведамілі WSJ, што загад узмацніць дыверсіі супраць краін НАТА асабіста аддаў Уладзімір Пуцін. 

Пасля няўдалага нападу на аэрапорт прадстаўнік Крамля, які падтрымліваў неафіцыйны канал сувязі з нямецкім урадам, звязаўся з прадстаўніком Берліна. Паводле чыноўнікаў, знаёмых са зместам размовы, ён папярэдзіў: Лейпцыг не будзе апошняй мэтай.

Расія адмаўляе датычнасць да дыверсій у Еўропе. 

Каментары11

  • Žvir
    21.10.2026
    Rasiejskija spiecslužby mohuć zabiaśpiečyć svaich ahientaŭ liubymi pašpartami prykryćcia, biełaruskimi, kazachstanskimi, hruzinskimi, jak im treba. Viadoma, što biełaruski pašpart dlia ich - najbołš prosty varyjant, da taho ž spryjaje izaliacyi Biełarusi ŭ śviecie, u vypadku pravału apieracyi, i niehatyŭnamu staŭliennie da biełarusaŭ za miažoju.
    Tamu treba praviarać historyi tych ahientaŭ, bijahrafii, i t.d., kab zapeŭnicca, chto jany, i paćviardžać svaju infarmacyju hramadztvu, a ŭžo potym viakać.
  • ничего удивительного
    21.10.2026
    Удивило, то, что построил лкашенко на месте Беларуси, давно перестало быть Беларусью и стало частью России, а беларусы, оставшиеся в части России под названием Беларусь, стали россиянами и русскими с отметиной от лукашенко.
    Посмотрите, что творит сам лукашенко по отношению ко всему беларускому и остаткам беларусов, что творит его кгб, его губопик, его мвд и поймёте, что беларусов нет а есть обслуга русских, почему-то проодолжающее считать себя беларусами.
    Поэтому, обстирывали русских, кормили русских, строили для русских, прислуживали русским, возили взрывчатку для русских, взрывали для русских, садили для русских, убивали для русских и продолжим это делать.
  • Stary Litwin
    21.10.2026
    Я не разумею, чаму рускім і беларусам па-ранейшаму выдаюць турыстычныя шэнгенскія візы.

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць