Грамадства77

Аўтар «Балады аб дыктатару» цяпер адпачывае ў Парыжы

«Дыктатуру ў Беларусі блытаюць з парадкам, які Захад не можа трываць», — казаў раней прыдворны кампазітар Валер Шмат. А цяпер радуецца адпачынку ў Еўрасаюзе.

Прыдворны кампазітар Валер Шмат разам з жонкай Алесяй Кузняцовай у Францыі. Тут і далей фота з яго інстаграма

Кампазітар Валер Шмат настолькі адданы Лукашэнку, што нават напісаў музыку для «Балады аб дыктатару». Прэзентавалі яе ў 2024 годзе. Падчас патрыятычнага форуму ў гонар Дня народнага адзінства арт-гурт «Беларусы» (яго заснаваў Шмат) зрабіў Лукашэнку сюрпрыз і праспявала таму баладу.

Там ёсць такія радкі: «Страна — его альма-матер с ароматом свежего хлеба. Улыбнется спокойно диктатор, глядя в родины мирное небо». 

Шмат — актыўны прыхільнік Лукашэнкі і перыядычна атрымоўвае ад рэжыму бонусы. Так, у 2014 годзе ён атрымаў медаль Францыска Скарыны, у 2019 — нагрудны знак «За ўнёсак у развіццё культуры Беларусі». Гурт «Беларусы» ўдзельнічае ў дзяржаўных мерапрыемствах. 

Але ж якраз цяпер Валер Шмат разам з жонкай Алесяй Кузняцовай (яна генеральная дырэктарка Музычнага прадзюсарскага цэнтра «Залатыя галасы») радуецца адпачынку ў тым самым Еўрасаюзе, дзе «не могуць трываць парадку».

Прыдворны кампазітар Валер Шмат разам з жонкай у Мілане

Некалькі дзён таму кампазітар у інстаграме пахваліўся, што яны былі ў Мілане і наведалі творчую сустрэчу ў знакамітым тэатры La Scala. Цяпер жа пара ў Парыжы — гуляе па Манмартры і глядзіць на Парыж з вышыні Сакрэ-Кёр.

Але ж без прыгод не абышлося. У сталіцу Францыі сям'я ехала цягніком: «У Францыі мы ўпершыню, але задача быццам бы зразумелая: дабрацца да кватэры і засяліцца. І вось тут усё і пачалося. Піша гаспадыня: пасля папярэдняга госця ў кватэры патоп, і ўся кватэра залітая вадой. Не, басейн мы, вядома, абмяркоўвалі. Але ў Мінску, пасля падарожжа — і дакладна не ў забраніраваных апартаментах. Едзем, не ведаем, ці будзе ўвечары дзе пасяліцца, слухаем аб'явы на незнаёмай мове і супакойваем сябе: нам жа ўсё роўна выходзіць на канцавой станцыі. І раптам тон аб'яў мяняецца. Увесь вагон устае і пачынае выходзіць. А мы не разумеем ні слова». 

Беларусам дапамог незнаёмы хлопец, які па-англійску растлумачыў: далей цягнік не пойдзе — здарэнне з цягніком. Таму трэба выйсці ў нейкім гарадку, знайсці аўтобус, потым зноў зрабіць перасадку і дабрацца да Парыжа.

У першы аўтобус, зразумела, увесь цягнік не змог змясціцца. Але еўрапеец не кінуў беларускага кампазітара ў бядзе: «Крысціян, праграміст, які працуе ў Парыжы, праехаў з намі амаль увесь маршрут і правёў да цэнтра. Па дарозе растлумачыў, як працуе транспарт, дзе купляць білеты, правяраць платформы і чаму сумкі лепш трымаць перад сабой. Дзякуй, Крысціяне! Вельмі нечакана ў незнаёмым горадзе адразу сустрэць такую дапамогу».

Пасля гэтага муж з жонкай знайшлі новае жыллё і пачалі атрымліваць асалоду ад адпачынку ў самым рамантычным горадзе свету.

Шмат піша, што Парыж вельмі прыгожы. А беларускія прапагандысты, напрыклад, вядучая АНТ Марына Караман ставяць лайкі.

Каментары7

  • Граница на замке
    17.10.2026
    Прошу прощения, а куда смотрят литовские пограничники? Обычных людей так 500 раз перетрясут. А эти ж ябатьки явно летели в Милан ранэиром из Литвы
  • Рука-лицо
    17.10.2026
    Эти ж шпионами быть не могут. Просто сами порадуются, а на досуге нанимают видосиков для бт
  • Дзе вы?
    17.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!3

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!3

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць