Здарэнні

Мінчуку патэлефанавалі з «пенсійнага фонду» — ён прадаў кватэру і страціў 250 тысяч рублёў

78‑гадовы жыхар Мінска стаў ахвярай махляроў, якія некалькі разоў звязваліся з ім пад выглядам супрацоўнікаў дзяржаўных органаў.

Спачатку пенсіянеру патэлефанавала дзяўчына, якая назвалася супрацоўніцай пенсійнага фонду. Яна паведаміла, што правярае налічэнні, і папрасіла назваць пашпартныя звесткі

Мужчына сапраўды сутыкаўся з праблемамі пры пацвярджэнні працоўнага стажу праз страту дакументаў і ліквідацыю арганізацыі, у якой працаваў. Таму тэлефанаванне не выклікала ў яго падазрэнняў.

У той жа дзень яму патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ. Ён заявіў, што нібыта ад імя пенсіянера фінансуецца забароненая арганізацыя, таму мужчына стаў падазраваным і ў яго дома правядуць ператрус.

Каб «выратаваць» зберажэнні, пенсіянеру прапанавалі перадаць грошы ў Нацыянальны банк для дэкларавання. Спалоханы мужчына сабраў увесь свой ашчадак і пакінуў яго ў названым месцы за прыпынкам грамадскага транспарту ў Мінскім раёне. Пра тое, што адбываецца, яму забаранілі каму-небудзь расказваць.

Але на гэтым схема не скончылася.

Пазней з пенсіянерам па відэасувязі звязаўся яшчэ адзін «праваахоўнік», на гэты раз ён прадставіўся супрацоўнікам фінансавай міліцыі. Той паведаміў пра спецыяльную аперацыю для затрымання махляроў і пераканаў мужчыну прадаць сваю кватэру.

Паводле слоў ілжэсілавіка, жыллё трэба было прадаць злачынцам, каб затрымаць іх з доказамі злачынства. Да пенсіянера прыехалі двое незнаёмцаў і дапамаглі сабраць дакументы для здзелкі.

Пасля продажу кватэры мужчына атрымаў грошы і па ўказанні зламыснікаў спакаваў наяўныя ў чорны пакет. Затым іх забраў кур’ер. Пенсіянеру патлумачылі, што грошы стануць рэчавым доказам, а пасля затрымання злачынцаў яму вернуць і кватэру, і сродкі.

Праз некаторы час мужчыну паведамілі, што зламыснікі нібыта затрыманыя, а маёмасць хутка вернуць. Пасля гэтага сувязь з ім спынілася.

Зразумеўшы, што яго падманулі, пенсіянер звярнуўся ў міліцыю. Агульная сума шкоды перавысіла 250 тысяч рублёў. Заведзена крымінальная справа

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка2

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі папрасіў у Еўрасаюза 70 мільярдаў еўра на абарону15

Якую зброю і разведвальныя даныя Украіне могуць даць толькі ЗША?17

Прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. Сярод іх і падпалкоўнік Дзмітрый Зара1

Беларускі футбольны суддзя зрабіў прапанову дзяўчыне перад гульнёй ВІДЭА2

Абнавілі патрабаванні да аўташколаў і экзаменаў на права кіравання

Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі10

УСУ нанеслі ўдар па Сургуцкім ЗCК у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе прыблізна за 2400 км ад мяжы Украіны2

Раніцай на Гомельшчыну зноў заляцела расійская «Бандэроль»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка2

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць