Свет11

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата

У Кітаі затрымалі мужчыну, які амаль два дзесяцігоддзі хаваўся ад паліцыі пад імем свайго памерлага брата-блізнюка. Доўгі час праваахоўнікі лічылі самога ўцекача мёртвым. Выкрыць падман дапамагла жанчына, якая калісьці сустракалася з яго братам.

Затрыманы Чэнь Эр (у цэнтры), які 19 гадоў хаваўся ад паліцыі пад імем памерлага брата-блізнюка, у суправаджэнні паліцэйскіх. Фота: jfdaily.com

Гісторыя пачалася ў 2002 годзе ў горадзе Юйхуань правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая, у якім, як піша South China Morning Post, сямёра злачынцаў выкралі чалавека, адабралі ў яго грошы і каштоўнасці. Паліцыя хутка затрымала шасцярых падазраваных, але сёмаму, мужчыну па імені Чэнь Эр, удалося ўцячы.

Нягледзячы на працяглыя пошукі, знайсці Чэнь Эра не ўдалося. А праз пяць гадоў паліцыя атрымала з правінцыі Аньхой паведамленне, што ён загінуў у дарожнай аварыі і яго знялі з рэгістрацыйнага ўліку. Пасля гэтага справу ў дачыненні да ўцекача закрылі.

У красавіку 2026 года падчас планавай праверкі паліцыя Юйхуаня звярнула ўвагу на падазроную інфармацыю з правінцыі Аньхой. З яе вынікала, што нейкі мужчына мог шмат гадоў жыць пад імем свайго памерлага брата-блізнюка.

Следчы параўнаў гэтыя звесткі з матэрыяламі справы аб рабаванні 2002 года. Яго ўвагу прыцягнула тое, што ў Чэнь Эра, якога ўжо 19 гадоў лічылі мёртвым, таксама быў брат-блізнюк. Супалі і іншыя даныя, у тым ліку месца паходжання і сямейныя сувязі.

Так у паліцыі ўзнікла падазрэнне, што ў аўтакатастрофе мог загінуць старэйшы брат Чэнь Да, а сам уцякач застаўся жывы. Каб праверыць гэтую версію, у правінцыю Аньхой накіравалі спецыяльную следчую групу.

Аднак разабрацца ў тым, што адбылося, аказалася няпроста. Маці і сястра братоў ухіляліся ад прамых адказаў на пытанні пра аварыю. Паводле афіцыйных дакументаў, у ёй загінуў менавіта малодшы брат Чэнь Эр, а старэйшы Чэнь Да застаўся жывы. Арыгінальныя матэрыялы справы аб ДТЗ следчым спачатку знайсці не ўдалося.

Тады паліцэйскія вырашылі параўнаць старыя фотаздымкі братоў для пасведчанняў асобы. Хоць блізняты былі вельмі падобныя, некаторыя рысы твару ў іх адрозніваліся.

Следчыя заўважылі падазроную дэталь: усяго праз дзевяць дзён пасля таго, як Чэнь Эра афіцыйна прызналі памерлым, яго нібыта жывы старэйшы брат Чэнь Да падаў заяву на змену імя. Пры гэтым ён прадставіў новы фотаздымак, які прыкметна адрозніваўся ад ранейшага здымка Чэнь Да.

Паліцэйскія працягнулі вывучаць жыццё старэйшага брата і высветлілі, што незадоўга да аварыі Чэнь Да збіраўся ажаніцца са сваёй дзяўчынай па прозвішчы Дэн. Але пасля аварыі адносіны раптоўна спыніліся, і больш пара не падтрымлівала сувязі.

Следчыя знайшлі Дэн, і тая пацвердзіла іх падазрэнні: у аўтакатастрофе насамрэч загінуў яе хлопец Чэнь Да, а не яго малодшы брат.

Аднак адных паказанняў жанчыны было недастаткова. Па інфармацыі  Shangguan News, паліцэйскія аднавілі маршрут аўтамабіля, высветлілі дакладнае месца аварыі і ўрэшце знайшлі арыгінальныя матэрыялы справы ў мясцовай дарожнай паліцыі.

Дакументы пацвердзілі, што 8 снежня 2007 года ў аварыі загінуў менавіта старэйшы брат Чэнь Да. Усяго тады загінулі два чалавекі, яшчэ трое атрымалі траўмы.

Так следчыя змаглі аднавіць усю схему падману. Пасля смерці старэйшага брата Чэнь Эр скарыстаўся іх знешнім падабенствам і пры афармленні смерці прадставіў уласнае пасведчанне кіроўцы. У выніку загінулым афіцыйна прызналі яго самога, а ён пачаў жыць пад імем памерлага брата Чэнь Да.

У чэрвені 2026 года, праз 24 гады пасля рабавання, Чэнь Эра затрымалі. Апошнія 19 гадоў ён пражыў пад чужым імем. Пасля затрымання паліцыя ўзяла ў яго біялагічныя ўзоры і параўнала з тымі, што захаваліся са справы 2002 года. Вынікі пацвердзілі, што затрыманы — той самы ўцякач.

Цяпер Чэнь Эру пагражае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Каментары1

  • Крынж
    17.10.2026
    Значыць не толькі я не магу адрозніць аднаго кітайца ад іншага і не заўседы магу вызначыць узрост, звычайныя кітайцы паходу таксама маюць з гэтым праблемы.

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім9

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі33

Трамп заявіў, што Маск зняў абмежаванні на доступ Кіева да спадарожнікавай сувязі Starlink3

Звычайны скотч аказаўся больш эфектыўным за мяшкі з пяском пры абароне дзвярэй ад паводкі

У Фарным касцёле Гродна рэстаўруюць алтар XVIII стагоддзя. Адкрыць плануюць налета2

Макрон забараніў любыя дэманстрацыі, апрача прафсаюзных6

Жыхарка Воранаўскага раёна аддала сваю машыну ў рамонт. А пасля пабачыла ў тыктоку, што яе прадалі на запчасткі

Акулу, якая ўжо больш за месяц знаходзіцца ў пастцы ў карэйскім канале, вывелі ў мора. Але яна вярнулася назад

Пуцін: Апошнія генетычныя даследаванні сведчаць, што рускія і ўкраінцы — адзін народ34

Трамп патэлефанаваў Маску і папрасіў яго зняць абмежаванні Starlink для Украіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім9

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць