Свет1515

Зяленскі папрасіў у Еўрасаюза 70 мільярдаў еўра на абарону

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да лідараў краін Еўрасаюза з просьбай выдзеліць не менш за 70 мільярдаў еўра дадатковай дапамогі на абарону ў 2027 годзе. Пра гэта ён заявіў 16 кастрычніка падчас выступу перад удзельнікамі саміту Еўрапейскай рады, піша «Еўрапейская праўда».

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Geert Vanden Wijngaert

Па словах Зяленскага, у наступным годзе вайна абыдзецца Украіне ў 155 мільярдаў еўра. Не менш за 70 мільярдаў еўра з гэтай сумы Кіеў разлічвае атрымаць ад Еўрасаюза. Грошы неабходныя для закупкі ўзбраенняў, абароны краіны і падтрымання яе ўстойлівасці. Прэзідэнт назваў запыт рэалістычным і заклікаў еўрапейскіх партнёраў знайсці неабходнае фінансаванне.

Асаблівую ўвагу Зяленскі звярнуў на вытворчасць беспілотнікаў. Паводле яго слоў, украінскія дроны дапамагаюць спыняць большасць расійскіх штурмаў, пераразаць шляхі забеспячэння расійскіх войскаў і аслабляць эканоміку Расіі.

Украіна магла б павялічыць вытворчасць беспілотнікаў у два-тры разы ў залежнасці ад іх тыпу, аднак для гэтага не хапае сродкаў. Зяленскі падкрэсліў, што дадатковае фінансаванне дазволіла б Украіне мацней ціснуць на Расію і эфектыўней стрымліваць яе агрэсію.

Раней, 1 кастрычніка, прадстаўнікі ЕС і Украіны падчас сумеснай сустрэчы прыйшлі да высновы, што ў 2026 годзе Кіеў пакуль не мае патрэбы ў дадатковым міжнародным фінансаванні. Бакі таксама заявілі, што знайшлі магчымасці забяспечыць фінансаванне ўкраінскага бюджэту і абароны на гэты год.

7 кастрычніка Украіна атрымала ад Еўрасаюза яшчэ 1,2 мільярда еўра ў межах праграмы Ukraine Support Loan. Гэтыя сродкі прызначаныя для патрэб у сферы абароны.

Каментары15

  • фігня
    16.10.2026
    усяго-та 10% ад "фэйкавых" 700 млрд
  • 70 мільярдаў еўра дадатковай дапамогі
    16.10.2026
    Это ж сверху к 90 миллиардов уже выделенных, правильно? Гуляй, Монако!
  • вось
    16.10.2026
    таму света марыць быць галоўнакамандуючай

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць