39‑гадовая Юлія Нікіціна (Назаранка) шмат гадоў працавала ў сістэме ЖКГ, а пасля стала адвакаткай. Нядаўна яе асудзілі паводле палітычнага артыкула і адправілі за краты.

Юлія Нікіціна нарадзілася ў 1987 годзе, прапісаная ў пасёлку Кастрычніцкі Смалявіцкага раёна.
Яна працяглы час працавала юрысткай у сістэме ЖКГ і на мясцовым хлебазаводзе, а пазней атрымала ліцэнзію і перайшла ў Юрыдычную кансультацыю Смалявіцкага раёна (Мінская абласная калегія адвакатаў).
Юлія любіла падарожнічаць у экзатычныя краіны — лятала на Шры-Ланку і ў Танзанію. Падчас паездкі на Занзібар у снежні 2024 года ў яе скралі з гатэля ўсе грошы і дакументы, пасля чаго жанчына нават пісала падзяку беларускім дыпламатам, якія дапамаглі ёй вярнуцца дадому.
У тэлеграме жанчына перастала з’яўляцца пасля 19 студзеня 2026 года.
Юлію асудзілі паводле артыкула 361 Крымінальнага кодэкса — «заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду Беларусі».
Дакладная сутнасць абвінавачанняў невядомая, але прысуд ужо набыў законную моц — цяпер Нікіціна знаходзіцца ў калоніі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬУ Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр
Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?
Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны
Каментары
я даже не сомневаюсь, всему есть свой предел !