«Была бязмежная розніца культур». У літоўскай сетцы заакрам расказалі, чаму ў іх не склалася праца ў Беларусі
Літоўская кампанія Kika Group, якая спецыялізуецца на таварах для хатніх жывёл, сёлета адзначае 35-годдзе. Яе заснавальнікі Яніта Янушкaўскайце-Плунгене і Таўрас Плунге расказалі ў інтэрв'ю LRT пра развіццё бізнэсу, поспехі ў Эстоніі і досвед працы ў Беларусі, дзе яны ў свой час мелі 35 крам, але пазней прадалі гэты бізнэс.

Кампанія Kika Group, якая працуе на рынку з самага пачатку 1990-х, цяпер мае 122 крамы ў Літве і Эстоніі. Яніта Янушкaўскайце-Плунгене называе эстонскі кірунак адным з праектаў, які вытрымаў выпрабаванне часам. А вось беларускі досвед — негатыўны.
«Таксама спрабавалі заходзіць у Беларусь. Там у нас было 35 крам. 18 гадоў таму быў велізарны літоўскі наплыў менавіта ў Беларусь. Была такая мода.
Аднак у кожнай краіне ёсць свая культурная спадчына, сваё разуменне, абсалютна розныя галактыкі. Няма такога, што тая ж практыка, якая працуе ў Літве, спрацуе і там. Трэба па-іншаму кіраваць персаналам, падаваць кліенту тавары, пэўны асартымент.
Добра, што своечасова паспелі прадаць бізнэс у Беларусі. Прадалі яго праз тое, што была бязмежная розніца культур. Людзі, якія вярталіся ў Літву, пражыўшы там з панядзелка па пятніцу, былі «высмактаныя» — так магу сказаць. Я не бачыла ніякага сэнсу рабіць бізнэс толькі дзеля грошай», — сказала Яніта Янушкaўскайце-Плунгене.
Каментары
А в общем да, успех в одной стране не гарантирует успеха в другой.
Например, успешная в куче стран фирма pizza hut дважды пыталась работать в Австрии и так и не смогла.
А супеуспешный в Японии RAKUTEN (который купил вайбер) пытался работать в Германии и провалился со своей очень странной для европейского рынка моделью: вместо скидок сразу надо было покупать за полную стоимость, потом начислялось нечто типа кэшбэка, но этот кэшбэк пропадал за месяц-два, и на него можно было мало купить учитывая высокие цены