10‑гадовая дачка экс-міністра Чарнецкага адхапіла важную ролю ў расійскім серыяле
Пакуль Руслан Чарнецкі спрабаваў сябе на месцы міністра культуры, яго маленькая дачка будавала кінакар’еру. І паспяхова: днямі выйшаў расійскі серыял, дзе ў 10‑гадовай Арыны вялікая роля.

Серыял з Арынай, «Унучка да запатрабавання», выйшаў на расійскім канале «Домашний». У ім Арына грае дачку самотнай маці. Тую маці адпраўляюць у СІЗА праз музейны крадзеж, якога яна насамрэч не здзяйсняла. Гераіня Арыны спрабуе знайсці бацьку, каб уратаваць яе, але спачатку знаёміцца са сваім багатым дзедам — той і не ведаў пра ўнучку.
Арына здымаецца ў кіно з трох гадоў, але роля ва «Унучцы да запатрабавання» — адна з першых буйных для яе. У рэзюмэ дзяўчынкі праца ўжо ў 15 праектах. «Беларусьфільм» таксама рыхтуе кіно з Арынай — там здымаюць падлеткавы фільм «19.91» па творы Андрэя Федарэнкі «Афганская шкатулка».
Арыне ёсць у каго вучыцца акцёрскай справе. Ейны бацька Руслан Чарнецкі яшчэ з нулявых грае ў тэатры — на сёння гэта мінскі тэатр імя Максіма Горкага, здымаўся ён і ў кіно. У канцы 2024‑га Чарнецкі, тады дэпутат, быў прызначаны міністрам культуры, а ў красавіку 2026‑га Чарнецкага адправілі ў адстаўку.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары