Лукашэнка пра вышэйшыя сілы: А Ён бачыць і па галаве ўрэжа вельмі моцна
Аляксандр Лукашэнка, адказваючы ў Верхнядзвінскім раёне на пытанні журналістаў, перасцярог краіны, якія лічаць сябе ўсемагутнымі. Ён, звярнуў увагу на дзеянні ЗША ў Іране, піша БелТА.

«Узялі разбамбілі краіну ў пэўных гарадах, забілі кіраўніцтва краіны, і яны пра гэта гавораць і гэтым выхваляюцца. Што гэта такое?» — крытычна заўважыў Лукашэнка.
«Так, яны (Злучаныя Штаты Амерыкі) цяпер магутныя, разумеюць, што няма той сілы, якая магла б іх спыніць. Памыляюцца», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Усе багалюбы, багамольцы… А Ён бачыць і па галаве ўрэжа вельмі моцна, — папярэдзіў ён, намякаючы на вышэйшыя сілы. — Таму трэба быць тут больш асцярожнымі. Мы дакладна не ведаем, але ў прыродзе існуе шмат сіл, якія могуць паставіць моцных свету гэтага на месца. Пра гэта трэба памятаць».
-
Вайскоўца-беларуса могуць выслаць з Украіны, бо ён не можа легалізавацца. Усё праз закон, які меўся палегчыць легалізацыю
-
Уласнікі кватэр у «Паўночным Беразе» пачалі атрымліваць рахункі — і ў шоку ад сум за падагрэў вады
-
Лукашэнка: Хто будзе прэзідэнтам ва Украіне, вырашыць украінскі народ. Гэта не пытанне Трампа
Каментары
Сидел бы на штыках и молчал в трчпочку, ан нет, неймётся малахольному...
Вытягивают в народ это посмешище и позорище.