Пасажыры сутыкаліся з тым, што пры замове сума паездкі была адной, а пасля аказвалася большай.

На мінулым тыдні дата-цэнтры «Яндэкса» зазналі атакі. Гэта выклікала збоі ў працы сэрвісу таксі, у тым ліку ў Беларусі. Напрыклад, пры замове сума паездкі была адная, а пасля аказвалася большай. Ці будзе за гэта нехта несці адказнасць? Сітуацыю на АНТ пракаментавала начальніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык.
Яна кажа, што ў такой сітуацыі віны выканаўцы за невыкананне абавязкаў перад кліентам няма.
«Калі нейкія абставіны непераможнай сілы адбыліся, з-за якіх выканаўца не змог выканаць свае абавязацельствы — у гэтым выпадку аб давядзенні інфармацыі аб кошце паездкі на аўтамабілі таксі, — то ў гэтым выпадку яго віны няма, пакарання для яго не будзе», — растлумачыла яна.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары