Свет77

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам

У Кеніі суд прызнаў прапаведніка Пола Макензі вінаватым у забойстве 190 дзяцей і аднаго дарослага чалавека. Ён кіраваў рэлігійнай сектай і прымушаў яе ўдзельнікаў марыць дзяцей голадам, сцвярджаючы, што так яны хутчэй «сустрэнуцца з Ісусам». Разам з Макензі вінаватымі ў забойствах прызналі яшчэ 29 яго паплечнікаў. Прысуд Макензі абвесцяць 6 лістапада, піша Бі-бі-сі.

Пол Макензі. Фота: AFP via Getty Images

Падчас суда абвінавачаныя адмаўлялі, што забівалі людзей або прымушалі іх паміраць. Аднак следства і суд прыйшлі да высновы, што ў сектантскім лагеры людзей не толькі марылі голадам, але і душылі, а таксама забівалі да смерці.

Усяго тры гады таму ў лесе Шакахола, недалёка ад узбярэжжа Індыйскага акіяна, дзе знаходзіўся лагер секты, знайшлі больш за 400 целаў. Частка загінулых дагэтуль не ідэнтыфікаваная, бо парэшткі моцна расклаліся. У судовых дакументах іх пазначаюць, напрыклад, як «невядомае дзіця мужчынскага полу», пазначаючы каардынаты магілы і дату знаходкі.

Пол Макензі заснаваў евангелісцкую секту «Міжнароднае служэнне Добрай весткі» ў 2003 годзе. Раней ён працаваў таксістам у Найробі. За наступныя 16 гадоў колькасць яго паслядоўнікаў вырасла да тысяч, а аддзяленні секты з’явіліся ў розных частках Кеніі. У арганізацыі быў нават уласны тэлеканал Times TV, які вяшчаў з горада Маліндзі на ўзбярэжжы Індыйскага акіяна і перадаваў пропаведзі Макензі.

У 2019 годзе прапаведнік закрыў галоўнае аддзяленне секты і разам са сваімі паслядоўнікамі перабраўся ў лес Шакахола, прыкладна за 70 кіламетраў ад Маліндзі.

Макензі пераконваў вернікаў, што сучасная адукацыя і медыцына — зло. Паводле паказанняў аднаго з яго паплечнікаў, прапаведнік заяўляў, што тых, хто супраціўляецца загаду пасціцца, трэба «адправіць на нябёсы штуршкамі і ўдарамі». Пахаванне ў неглыбокіх магілах у лесе ў секце называлі «шлюбам з Хрыстом».

Акрамя забойстваў, Макензі і іншых кіраўнікоў секты абвінавачваюць у тэрарызме, радыкалізацыі паслядоўнікаў і пазбаўленні дзяцей магчымасці атрымліваць адукацыю. Іх арыштавалі ў 2023 годзе пасля выяўлення масавых пахаванняў у Шакахоле.

Для эксгумацыі і вывазу целаў нанялі 17 мясцовых жыхароў. Адзін з іх, Джэймс, расказаў Бі-бі-сі, што ў кожнай магіле знаходзілі не менш за тры целы. Паводле яго слоў, сярод рэшткаў былі целы немаўлятаў ва ўзросце ўсяго некалькі тыдняў. У адной магіле знайшлі адразу 12 дзіцячых целаў.

Нягледзячы на маштаб трагедыі, некаторыя паслядоўнікі Макензі працягваюць яму верыць. Малады кенійскі вернік Пітэр Шукрані ледзь не загінуў у лесе Шакахола, калі ягоная маці выкінула неабходныя яму лекі, паверыўшы, што яны супярэчаць Божай волі. Пітэра вынеслі з лесу на насілках, пасля чаго ён яшчэ некалькі тыдняў праляжаў у бальніцы.

Аднак і пасля гэтага Шукрані працягваў лічыць Макензі добрым чалавекам, які клапаціўся пра яго. Перад абвяшчэннем судовага вердыкту ён заявіў журналістам, што Макензі нікога не прымушаў пасціцца, а людзі самі рабілі такі выбар, бо верылі ў яго. Ён таксама сказаў, што па-ранейшаму любіць прапаведніка і лічыць яго сваім пастырам.

Каментары7

  • &
    19.10.2026
    ну и равенство братство, тут тыповы хрысціянуты сектант. Паглядзіце на мармонаў, яны такія ж 😋
  • кек
    20.10.2026
    напоминает одну восточно-европейскую страну, где "пастырь" бьёт и забивает свою паству, а они все равно говорят про порядок,чистоту, и о том что он заботиться о них.
  • кек
    20.10.2026
    ну и равенство братство, христианство к ним прилезло из Европы. Так что они просто возвращают его домой))

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць