Грамадства

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»

Гэтай восенню хвалі вялікага зносу адначасова дакаціліся да самых розных куткоў Мінска: будаўнічая тэхніка зашумела побач з «Мінск-Светам», прыйшла на вуліцу Кальцова і ў раён Арлоўскай. Настаў час і прыватнага сектара за гіпермаркетам «Карона», піша Realt.by.

Днямі хаты, якія засталіся ў раёне вуліц Кальварыйскай і Максіма Танка, агароджвалі будаўнічым плотам. Гэта значыць, што працэс дэмантажу пераходзіць у актыўную фазу. Журналісты Realt.by пабывалі на месцы, каб зафіксаваць, як выглядае ўчастак, дзе ў будучыні, па чутках, хочуць пабудаваць жылыя шматпавярховікі.

На фоне вялікага гандлёвага цэнтра, мільёна аўтамабіляў і жылых вышынь старыя драўляныя хаты, канечне, выглядаюць іншародна. А калісьці прыватны сектар, ад якога цяпер засталіся толькі два невялікія завулкі, займаў усю ваколіцу.

Калі летам у дамах яшчэ можна было заўважыць нейкае жыццё (хтосьці пакаваў рэчы, хтосьці збіраў апошні ўраджай), то з надыходам восені гаспадаркі цалкам апусцелі.

Мінулы раз гаспадары сядзіб на вуліцы Максіма Танка і ў Слаўным завулку казалі журналістам, што пытанне з выплатамі ўжо закрытае. Гэта пацвярджае і жоўты будаўнічы плот, які з'явіўся днямі. Людзі адсюль канчаткова з'ехалі, забраўшы з хат усё каштоўнае, аж да захаваных будматэрыялаў.

Пры гэтым перспектывы ў гэтай лакацыі — велізарныя. Бо нават пры сціплых памерах размяшчэнне ўчастка выглядае выйгрышна. У крокавай даступнасці — станцыя метро, прыпынак электрычкі, буйныя крамы, ды і да гістарычнага цэнтра рукой падаць.

Сталічныя дэвелаперы даўно заглядаліся на гэту пляцоўку. Праўда, калі 10 гадоў таму тут планавалі ўзвесці дзелавы квартал, то цяпер канцэпцыя змянілася ў бок жылой забудовы.

Раней тэлеграм-канал «Літоўская пра жыллё» паведамляў, што ў межах Кальварыйскай і Ціміразева вырасце вялікі высокапавярховы комплекс з «фантастычнымі вежамі». Зрэшты, горадабудаўнікі пакуль захоўваюць маўчанне, а даныя на кадастравай карце Мінска дагэтуль застаюцца ранейшымі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам10

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?2

У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

Раптоўны пажар на вайсковай базе ў Канадзе: чацвёра загінулых, 19 чалавек у крытычным стане1

Трамп: Зяленскі зусім не імкнецца да завяршэння гэтай вайны10

Чаму салёны агурок свеціцца ад электрычнасці? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне4

ЗША знішчаюць судны наркагандляроў, але какаіну становіцца ўсё больш, а цэны на яго падаюць6

Зяленскі: Выглядае так, нібы ЗША прымушаюць Украіну да капітуляцыі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам10

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць