Грамадства99

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс

Гэтыя старыя хаты побач з гіпермаркетам «Карона» даўно чакалі свайго часу. А цяпер, здаецца, працэс пайшоў. Тэлеграм-канал «Мінск і мінчанін» заўважыў, што выспа прыватнага сектара ў раёне вуліц Кальварыйскай і Танка перайшла ў стадыю рассялення. Журналісты Realt.by пабывалі на месцы і пацвярджаюць: знос сапраўды пачаўся.

Сёння вясковыя хаты на фоне велізарнага гіпермаркета і шматпавярховікаў выглядаюць даволі кантрасна. Раней жа ўсю гэтую тэрыторыю, ад якой засталіся толькі дзве невялікія вулкі, займаў прыватны сектар.

Большасць дамоў у Слаўным завулку і на вуліцы Максіма Танка ўжо развіталіся са сваімі ўладальнікамі. Будынкі стаяць з забітымі вокнамі або ўвогуле без іх. Усё каштоўнае, у тым ліку і будаўнічыя матэрыялы з разборкі сядзіб, гаспадары імкнуцца вывезці да пачатку маштабных работ.

Нейкае падабенства жыцця цепліцца толькі ў некаторых хатах. Ды і там — не жывуць, а збіраюць апошнія рэчы. З кароткай размовы з мясцовымі жыхарамі журналісты даведаліся, што кампенсацыю за свае дамы яны ўжо атрымалі і цяпер перавозяць маёмасць.

Што ж пабудуюць на месцы прыватнага сектара? Сам па сабе гэты ўчастак не вельмі вялікі, але лакацыя ў яго — шыкоўная. Побач — метро, крамы, станцыя электрычкі, а да Нямігі можна дайсці пешшу. Нядзіўна, што на гэты куток у горадабудаўнікоў даўно былі планы.

Праўда, калі гадоў 10 таму гаворка ішла пра будаўніцтва офісаў, то цяпер з’явілася інфармацыя (мясцовыя жыхары яе таксама пацвердзілі), што на месцы старых хат пабудуюць жыллё.

Як пісаў тэлеграм-канал «Литовская о жилье», у раёне Кальварыйскай — Ціміразева можа з’явіцца комплекс шматпавярховікаў з «фантастычнымі вежамі». Пры гэтым у афіцыйных крыніцах ніякіх паведамленняў пра новае будаўніцтва не было. На кадастравай карце статус зямельных участкаў таксама пакуль не змяніўся.

Каментары9

  • цімохІН закутОк - наша ўсё!
    29.08.2026
    закуток - гэта штукатурка

    Закутак — гэта цёмны або цесны кут, а таксама глухое ці аддаленае месца.

    Значэнні слова Цёмны ці цесны кут: невялікая або скрытая прастора ў пакоі ці будынку
    Глухое, аддаленае месца: кутнік, дзе мала людзей, ці ціхая адлегласць.

    Граматычныя формыРодны склон: закуткаМножны лік: закуткі (родны склон: закуткаў)[Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • Барадзед
    29.08.2026
    Сносят Белые росы. Там будет двадцатиэтажная "элитка" с подземными паркингами.
  • Луканоміка
    29.08.2026
    Валет Менск зрабіу́ самым буйным горадам у Беларусі, з усёй краіны пруцца на працы у́ Менск

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выйграла чэмпіянат Расіі5

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць