Яго назвалі «сіянісцкім комікам»і абвінавацілі ў падтрымцы Ізраіля.

Галкін павінен быў выступіць у Стамбуле 25 кастрычніка. Турэцкія СМІ і актывісты патрабавалі адмяніць канцэрт, абвінавачваючы гумарыста ў апраўданні дзеянняў Ізраіля ў Газе. Паводле арганізатараў, мясцовыя ўлады забаранілі выступленне, спаслаўшыся на грамадскі парадак і бяспеку.
Канцэрт мусіў адбыцца ў Istanbul Congress Center. Заяву арганізатараў пра адмену Галкін апублікаваў у інстаграме.
«Прычынай адмены стала афіцыйнае рашэнне адміністрацыі губернатара Стамбула, якое забараняе правядзенне мерапрыемства з меркаванняў грамадскага парадку і бяспекі», — гаворыцца ў заяве.
За некалькі дзён да канцэрта турэцкая газета Yeni Şafak напісала, што Галкін «апраўдвае дзеянні Ізраіля ў Газе», называючы іх «самаабаронай». У паведамленні пра адмену выступлення газета назвала яго «сіянісцкім комікам».
Такую ж характарыстыку выкарыстоўвалі і іншыя турэцкія выданні, піша «Медуза».
Максім Галкін выступіў з рэзкай крытыкай расійскіх уладаў у першы ж дзень поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну — 24 лютага 2022 года, напісаўшы: «Не можа быць апраўданняў вайне! Не вайне!» У сакавіку 2022 года разам з жонкай Алай Пугачовай і дзецьмі ён выехаў з Расіі ў Ізраіль. Пасля ад'езду артыст працягвае публічна асуджаць удары па ўкраінскіх гарадах і пералічвае частку заробленых грошай на дапамогу ўкраінскім бежанцам.
Каментары
Што зробіць мусульманін, калі заўважыць доўгую чаргу? Выбухне!