Усяго патроху1818

Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні

Палац Чапскіх у вёсцы Прылукі, што ў Мінскім раёне, пасля некалькіх пастоў блогераў на фоне мясцовых дэкарацый стаў сапраўднай Мекай для беларусаў, якія таксама захацелі сабе кадры ў стылі «Прыцемак» ці «Навальнічнага перавалу».

Праўда, пакуль чарговы турыст радуецца ўдаламу здымку, мясцовыя абураюцца: «Машын — безліч. Дзяўчаты то ў трусах, то аголеныя. Смецце кідаюць. Хочацца шлагбаум».

Фота: Threads

У сацсетках — дзясяткі свежых фота з Прылукаў. Беларусы самі прызнаюцца, што «паддаліся агульнаму псіхозу і трэнду» і не маглі застацца без сваёй восеньскай фотапаштоўкі на фоне сядзібнага комплексу, які за час свайго існавання нёс то функцыю праваслаўнага мужчынскага манастыра, то ўладанняў графаў Гутэн-Чапскіх, то дома адпачынку НКУС, то камендатуры немцаў і нават станцыі па абароне бульбы ад каларадскага жука.

На выходных на ўездзе ў Прылукі назіраліся дзясяткі машын, маршруткі і ўсё новыя порцыі людзей са смартфонамі і фотаапаратамі. Знаўцы даюць параду: «Хочаце ўбачыць Прылукі без сціжмы людзей і бясконцых шэрагаў машын — стаўце будзільнік на пятую раніцы».

Тыя, хто праспаў да 8‑й і даехаў да Прылук толькі аб 11-й, адзначаюць, што «ўжо было цеснавата».

Толькі невялікая частка кантэнту з вёскі за выходныя 

Палацавая частка комплексу адрэстаўраваная, але ў кадры фатографаў часцей трапляюць некранутыя яго часткі — гаспадарчыя аб’екты, сярод якіх свіран, домік для рабочых і стайня.

Такая рэзкая цікаўнасць да Прылукаў падабаецца не ўсім мясцовым жыхарам:

«Пакіньце Прылукі ў спакоі, як было яшчэ тыдзень таму».

«Мы тут жывём і цяпер не можам праехаць, прыпаркавацца».

«Было б здорава, каб гэтыя турысты не пакідалі пасля сябе смецце і прыбіралі за сабакамі».

Некаторыя вязуць з сабой у Прылукі тэматычнае адзенне для большай атмасфернасці здымкаў. Фота: Threads

Хаця не ўсе падзяляюць негатыў лакальнага насельніцтва. «Гэта ж наадварот выдатна, што ў беларусаў прачнулася цікаўнасць да свайго, хай і такім спосабам», — абараняюць турыстаў «на хайпе» некаторыя каментатары.

«Спадзяюся, што са з'яўленнем вялікай колькасці людзей у Прылукі паступяць не толькі горы смецця, а добрае фінансаванне», — выказвае надзею яшчэ адна беларуска.

Каментары18

  • беларусы-коцікі?
    19.10.2026
    дзе ж славутая беларуская гасціннасць?
  • !
    19.10.2026
    Смецця шмат пасля гэтых турыстау́
  • UFO
    19.10.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі бурбалка вакол штучнага інтэлекту ўжо лопнула2

Беларуска атрымала ў Польшчы ДНЖ з памылкай у імені. Ці можна гэта выправіць?

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах26

«Не разумею, чаго яны хочуць дамагчыся». Прэм'ер-міністр Даніі раскрытыкавала Фінляндыю і Нарвегію за званок Пуціну1

Maldzis набыў раннюю карціну Міхаіла Кікоіна. Карціна куплена на грошы Паўла Данэйкі і Івана Шылы4

«Гаспадар той кватэры таксама на вуліцу выбег — увесь абпалены быў». Падрабязнасці надзвычайнай сітуацыі на Алтайскай у Мінску1

Па «справе BYPOL» траіх беларусаў асудзілі на вялізарныя тэрміны18

Украінка абурылася, што ў салоне Варшавы яе пастрыгла расіянка. Высветлілася, што майстар — беларуска72

Прайшла першая тэлефонная размова з Пуціным магчымых еўрапейскіх прадстаўнікоў на мірных перамовах з Расіяй6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць