Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну
Бразільскі палітык Флавіу Балсанару, які 25 кастрычніка прайграў прэзідэнцкія выбары, выехаў з краіны разам з жонкай і двума дзецьмі. Пра яго ад’езд паведаміла CNN Brasil са спасылкай на крыніцы з ягонага атачэння.

Паводле інфармацыі CNN Brasil, Балсанару пакінуў Бразілію раніцай 27 кастрычніка. Ён асцерагаўся арышту пасля таго, як 26 кастрычніка суддзя Федэральнага вярхоўнага суда Аляксандр дэ Мараэс забараніў яму пакідаць краіну і абавязаў здаць пашпарт. Гэтыя меры былі прынятыя ў межах расследавання справы аб адмыванні грошай.
Крыніцы з атачэння палітыка сцвярджаюць, што ён накіраваўся ў ЗША. Як яму ўдалося выехаць з Бразіліі, пакуль невядома.
Флавіу Балсанару — сын былога прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару. У 2025 годзе Жаіра Балсанару асудзілі на 27 гадоў пазбаўлення волі па справе аб спробе дзяржаўнага перавароту.
Восенню 2026 года Флавіу Балсанару ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у Бразіліі, але прайграў свайму саперніку Луісу Інасіу Луле да Сілве.
Партыя Флавіу Балсанару афіцыйна прызнала ягоную паразу на выбарах прэзідэнта Бразіліі
«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі
Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Бразіліі: кандыдаты патрабуюць дыскваліфікацыі суперніка з-за злоўжыванняў у сацсетках
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары