Грамадства11

Пасля няўдалага скоку ў возера 19‑гадовы беларус аказаўся ў інвалідным вазку — ён знайшоў сябе ў стварэнні касмічных свяцільнікаў ФОТЫ

Антону Біндзюкову 24 гады. У 19 ён, студэнт другога курса, няўдала нырнуў у возера і ўдарыўся галавой аб дно. Як вынік — пералом пятага шыйнага пазванка, траўма спіннога мозгу і 1‑я група інваліднасці.

Калі хлопец апынуўся ў інвалідным вазку, ён вымушана змяніў ранейшыя планы стаць інжынерам і знайшоў сябе наноў — цяпер ён стварае сваімі рукамі свяцільнікі-месяцы і вядзе блог пра сваё жыццё.

Антон Біндзюкоў і яго касмічныя свяцільнікі. Фота: асабістая старонка ў Threads

Антон паходзіць з Гомельшчыны, з гарадскога пасёлка Карма. У дзень трагедыі ён, тады яшчэ студэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, паехаў з сябрамі на возера. Калі Антон няўдала скочыў у ваду, то не змог падняцца з дна сам, яго даставаў аднагрупнік.

У бальніцы хлопец да апошняга быў упэўнены, што проста зламаў шыю, таму адновіцца і зажыве ранейшым жыццём. Але адчувальнасць ног так і не вярнулася — Антону прыйшлося перасесці ў інвалідны вазок і перабрацца да бацькоў.

«Першы год пасля траўмы я не разумеў, як жыць далей, адмаўляўся выходзіць на вуліцу ў такім стане. Казаў: «Ну вось аднаўлюся — і тады…!» — згадвае малады чалавек.

@_anton_aleksandrovich_6 #ВэтотДень ♬ оригинальный звук - ✅Aleksandrovich_✅28

З часам прыйшло прыманне сітуацыі. У гэтым у тым ліку дапамагло тое, што Антон пачаў весці блог і дзяліцца там момантамі сваёй рэабілітацыі і пошукаў сябе — у тыктоку на яго падпісаныя амаль 50 тысяч чалавек.

На хобі са свяцільнікамі, якое паступова стала прыносіць грошы, маладзёна натхніла прагледжаная перадача пра палёт на Месяц. Давесці ідэю да розуму дапамог Pinterest.

«Першы Месяц я стварыў для сябе, а потым вырашыў паказаць людзям — можа, яшчэ каму спадабаецца», — расказвае рамеснік.

Аўтарскія свяцільнікі, створаныя рукамі Антона, каштуюць ад 70 да 365 рублёў, у залежнасці ад памераў. З апошніх навінак — насценныя гадзіннікі-месяцы

Свае Месяцы Антон стварае з драўлянай базы і тэкстурнай пасты для рэльефу — усё гэта цалкам ручная праца, якая даецца хлопцу няпроста: дробная маторыка для кісцяў рук пасля траўмы — той яшчэ выклік.

@_anton_aleksandrovich_6

♬ nhạc nền - HMusiC

Спачатку Антон не верыў, што яго вырабы будуць прадавацца, але дзякуючы рэкламе ў Threads заказы пайшлі ўгару. Хлопец аформлены як самазаняты, і тое, што ён можа зарабляць сам, надае яму ўпэўненасці ў сабе і не дае падаць духам.

Антон марыць, што яго прыбытак дапаможа хутчэй даўладкаваць безбар’ернае асяроддзе ў кватэры і на лецішчы, каб быць менш залежным ад дапамогі бацькоў.

@_anton_aleksandrovich_6

♬ оригинальный звук - тг:yanasqu

Каментары1

  • б
    28.10.2026
    бляха, чувак, ну как же ты так?.. :(

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі пакрыўдзіліся на Кіліяна Мбапэ, які назваў Мао Дзэдуна дыктатарам4

У Кітаі бурбалка вакол штучнага інтэлекту ўжо лопнула2

Беларуска атрымала ў Польшчы ДНЖ з памылкай у імені. Ці можна гэта выправіць?

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах26

«Не разумею, чаго яны хочуць дамагчыся». Прэм'ер-міністр Даніі раскрытыкавала Фінляндыю і Нарвегію за званок Пуціну1

Maldzis набыў раннюю карціну Міхаіла Кікоіна. Карціна куплена на грошы Паўла Данэйкі і Івана Шылы4

«Гаспадар той кватэры таксама на вуліцу выбег — увесь абпалены быў». Падрабязнасці надзвычайнай сітуацыі на Алтайскай у Мінску1

Па «справе BYPOL» траіх беларусаў асудзілі на вялізарныя тэрміны18

Украінка абурылася, што ў салоне Варшавы яе пастрыгла расіянка. Высветлілася, што майстар — беларуска72

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў2

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць