Эканоміка44

Які чысты даход патрэбны для камфортнага жыцця ў Еўропе

Колькі трэба зарабляць, каб жыць у дастатку ў розных краінах Еўропы? Адказ на гэтае пытанне зусім не просты.

Фота: Fotoholica Press / LightRocket via Getty Images

Камфортнае жыццё для кожнага азначае сваё. Euronews Business разлічыла, які чысты штомесячны даход хатняй гаспадаркі патрэбен, каб дасягнуць 150% нацыянальнай медыяны — адпраўной кропкі для верхняга сярэдняга класа.

Па-першае, паняцце «камфортнае жыццё» ў кожнага сваё. Па-другое, узровень цэн моцна адрозніваецца як паміж краінамі, так і ўнутры іх. Па-трэцяе, адрозніваецца памер хатняй гаспадаркі. Акрамя таго, даход не ўлічвае ні ашчадак, ні факт валодання жыллём.

Тым не менш, некаторыя паказчыкі даходу дазваляюць прыкладна ацаніць, колькі сродкаў трэба для камфортнага жыцця.

Адзін з такіх паказчыкаў — эквівалентны наяўны даход.

Складваюцца ўсе грашовыя паступленні хатняй гаспадаркі: заробак, даходы ад інвестыцый, сацыяльныя выплаты і іншыя крыніцы. Затым з гэтай сумы адымаюцца падаткі і сацыяльныя ўзносы.

Пасля гэтага сума дзеліцца на колькасць членаў хатняй гаспадаркі, пералічаную ў так званых эквівалентных дарослых, гэта значыць гаворка ідзе не пра асабісты даход канкрэтнага чалавека.

Дыяпазоны даходаў сярэдняга класа

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця адносіць да сярэдняга класа хатнія гаспадаркі з эквівалентным наяўным даходам ад 75% да 200% нацыянальнага медыяннага ўзроўню.

Гэты дыяпазон дзеліцца на тры групы: ад 75% да 100% медыяннага даходу — «ніжні сярэдні» пласт, ад 100% да 150% — «сярэдні», ад 150% да 200% — «верхні сярэдні».

Пры гэтым не існуе агульнапрынятай планкі, якая б вызначала, якой доляй медыяннага даходу павінна валодаць хатняя гаспадарка.

«Калі ў нас ёсць толькі даныя аб даходах, можна меркаваць, што большасць хатніх гаспадарак з узроўнем вышэй за 150% медыяннага даходу валодаюць сродкамі, дастатковымі для адносна камфортнага жыцця», — заявіў Euronews Business старшы эканаміст АЭСР Себасцьян Кёнігс.

Аднак іншыя даследчыкі адзначаюць, што даход вышэй за 150% медыяннага ўзроўню сам па сабе яшчэ не гарантуе фінансавую ўстойлівасць.

Euronews Business падлічыў узровень у 150% медыяннага даходу для трох тыпаў хатніх гаспадарак, каб паказаць, які чысты даход ім патрэбен, каб дасягнуць ніжняй мяжы групы з верхнім сярэднім даходам.

У 2025 годзе медыянны эквівалентны наяўны даход у ЕС складаў 22 939 еўра ў год, або 1 912 еўра ў месяц. Адзінокаму даросламу, які жыве асобна, трэба атрымліваць 2 867 еўра ў месяц, каб дасягнуць 150% медыяннага ўзроўню.

У 34 еўрапейскіх краінах гэтая планка вагаецца ад 603 еўра ў месяц у Паўночнай Македоніі да 6 491 еўра ў Швейцарыі. У межах ЕС дыяпазон складае ад 1 023 еўра ў Румыніі да 6 256 еўра ў Люксембургу.

У шэрагу краін гэты паказчык таксама перавышае 4 000 еўра ў месяц: у Нарвегіі (5 240 еўра), Аўстрыі (4 568 еўра), Даніі (4 524 еўра), Ірландыі (4 392 еўра) і Нідэрландах (4 308 еўра). У Польшчы 1799 еўра, Літве — 1748 еўра, Чэхіі — 1900 еўра.

Сярод чатырох найбуйнейшых эканомік ЕС найбольшая планка ў Германіі — 3 611 еўра. За ёй ідзе Францыя — 3 307 еўра, прыкладна на 15% вышэй за сярэдні паказчык па ЕС, тады як Італія крыху ніжэй — 2 758 еўра. Самы нізкі ўзровень з чацвёркі ў Іспаніі — 2 546 еўра.

Разрыў значны: самотнаму даросламу ў Германіі трэба на 1 065 еўра ў месяц больш, чым у Іспаніі.

Планка таксама ніжэйшая за 1 000 еўра ў месяц у Албаніі (723 еўра), Турцыі (755 еўра), Чарнагорыі (825 еўра) і Сербіі (975 еўра). Разам з Паўночнай Македоніяй усе пяць краін з'яўляюцца кандыдатамі на ўступленне ў ЕС.

У 11 краінах ЕС гэты паказчык складае ад 1 000 да 1 900 еўра ў месяц, сярод іх Партугалія (1 808 еўра), Польшча (1 799 еўра), Грэцыя (1 463 еўра), Балгарыя (1 108 еўра) і Венгрыя (1 099 еўра).

Ці патрэбны пары ўдвая большы заробак?

Пара без дзяцей не мае патрэбы ў даходзе, які ўдвая перавышае даход адзіночкі. Паколькі яны дзеляць паміж сабой выдаткі на арэнду і камунальныя паслугі, Eurostat мяркуе, што ім патрабуецца толькі ў паўтара раза больш сродкаў.

Такім чынам, у ЕС пары патрэбен чысты даход 4 301 еўра ў месяц, каб дасягнуць арыенціровачнага ўзроўню. Для пары з двума дзецьмі маладзейшымі за 14 гадоў гэтая сума ўзрастае да 6 021 еўра.

Размяшчэнне краін у рэйтынгу не змяняецца ні для пар, ні для сем'яў, паколькі ва ўсіх выпадках выкарыстоўваецца адзін і той жа множнік: 1,5 для пары і 2,1 для сям'і з двума дзецьмі.

Кнопкі на дыяграме паказваюць значэнні для ўсіх трох тыпаў хатніх гаспадарак у кожнай краіне.

Параўнанне з улікам купчай здольнасці

Паказчыкі ў еўра не адлюстроўваюць адрозненні ва ўзроўні цэн паміж краінамі. Стандарты купчай здольнасці (PPS) — умоўная валюта, якая ліквідуе гэтыя адрозненні, — даюць больш надзейную аснову для супастаўлення.

Разрыў скарачаецца, але застаецца значным. У пераліку на PPS арыенцір для самотнага дарослага ў ЕС складае 2 830 PPS у месяц. Дыяпазон вар'іруецца ад 1 031 PPS у Албаніі да 4 709 PPS у Люксембургу — гэта прыкладна 4,6 раза, супраць 10,8 раза ў пераліку на еўра.

Унутры ЕС самы нізкі паказчык у Венгрыі — 1 495 PPS. У гэтым выпадку планка ў Люксембургу толькі крыху больш чым утрая вышэй, тады як у еўра яна ў шэсць разоў большая. У Польшчы — 2 491, Літве — 2142 еўра.

Адносна камфортны даход дае розныя магчымасці

Адрозненні ў паказчыках паказваюць, што камфортнае жыццё азначае ў розных краінах зусім не адно і тое ж. Значэнні ў PPS дэманструюць, што менавіта можа дазволіць сабе хатняя гаспадарка з такім адносна камфортным даходам.

«Адна і тая ж пазіцыя ў даходным размеркаванні можа забяспечваць вельмі розныя ўмовы жыцця ў розных краінах. Знаходжанне на ўзроўні 150% медыяннага даходу ў адной краіне зусім не азначае, што ў вас такая ж пакупніцкая здольнасць, як у чалавека са 150% медыяннага даходу дзесьці яшчэ», — сказаў Euronews Business прафесар Коэн Камінада з Лейдэнскага ўніверсітэта.

Рэгіянальныя адрозненні ўнутры краін

«Карэкціроўка паказчыкаў з улікам пакупніцкай здольнасці паляпшае параўнанне, але нацыянальныя сярэднія значэнні ўсё роўна хаваюць рэгіянальныя адрозненні, асабліва ў сферы жыллёвых выдаткаў», — дадаў ён.

Кёнігс таксама адзначыў, што ў многіх краінах АЭСР назіраюцца сур'ёзныя рэгіянальныя адрозненні як ва ўзроўнях даходу, так і ў кошце жыцця.

Даход — толькі частка карціны: важныя і назапашванні

Кёнігс адзначыў, што даход адлюстроўвае толькі частку сітуацыі. Праблема няроўнасці багацця, перш за ўсё доступ да валодання жыллём, застаецца надзвычай актуальнай у многіх краінах АЭСР.

«Некаторыя людзі цалкам спраўляюцца і пры нізкіх даходах, таму што валодаюць уласным жыллём і, магчыма, жывуць там, дзе цэны ніжэйшыя», — сказаў ён.

Камінада таксама звярнуў увагу на ролю багацця і зберажэнняў. Паводле яго слоў, хатняя гаспадарка з умераным даходам і даступнымі зберажэннямі часта лепш перажывае нечаканы рахунак або страту працы, чым сям'я з больш высокім даходам, але без назапашванняў і з буйнымі даўгамі.

Як вызначыць, што вы жывяце камфортна

Камінада падкрэсліў, што «камфортнае жыццё» павінна азначаць не проста здольнасць аплачваць бягучыя рахункі: «Хатняя гаспадарка павінна мець магчымасць дазволіць сабе годнае жыллё, харчаванне, энергію і транспарт, удзельнічаць у грамадскім жыцці, адпачываць і адкладваць грошы. Важна, каб яна магла вытрымаць нечаканы расход або часовую страту даходу, не сутыкнуўшыся адразу ў фінансавымі праблемамі».

Ён папярэдзіў, што ні 150%, ні 200% медыяннага даходу краіны нельга лічыць устаноўленым парогам камфортнага жыцця. Эканаміст падкрэсліў, што класіфікацыя АЭСР па ўзроўні даходу апісвае адноснае становішча хатняй гаспадаркі ў размеркаванні даходаў, а не дастатковасць яе бюджэту.

Доктар Маркус М. Грабка з Нямецкага інстытута эканамічных даследаванняў (DIW Berlin) таксама лічыць, што даход вышэйшы за 150% медыяннага ўзроўню сам па сабе не гарантуе фінансавую бяспеку.

«Даход, які перавышае 150% медыяннага ўзроўню, забяспечвае фінансавую бяспеку толькі ў спалучэнні з пэўным аб'ёмам прыватнай маёмасці», — сказаў ён у інтэрв'ю Euronews Business.

Каментары4

  • Цім
    28.10.2026
    Калі не браць у разлік арэнду кватэры, то пражыць можна на 2000 еўра. Сціпла, але можна. Але арэнда ...
  • Польскі палітычны жарт
    28.10.2026
    Трэба проста ўладкавацца ў надзорчую раду некамерцыйнага прадпрыемства, на якое грошы ідуць з бюджэта. І жыццё ў шакаладзе.
  • Lir
    28.10.2026
    Галоўнае высьвятліць, што такое "камфортнае жыццё", а ўжо потым падлічваць, колькі на яго патрэбна. Бо ў розных краінах сэнс гэтых словаў розны.

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі30

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

Гулец моладзевай зборнай Беларусі па хакеі прадэманстраваў свае лінгвістычныя здольнасці. Ён ведае пяць моў ВІДЭА10

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто6

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі30

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць