Свет1414

Пуцін прачытаў лідарам Фінляндыі і Нарвегіі лекцыю па гісторыі сярэднявечных славян

Большую частку паўтарагадзіннай размовы з Аляксандрам Стубам і Ёнасам Гарам Сцёрэ Пуцін прысвяціў гісторыі славян у Сярэднявеччы. Неадкладнае спыненне агню ва Украіне амаль не абмяркоўвалася, паведамляе Financial Times са спасылкай на трох суразмоўцаў, знаёмых са зместам гутаркі.

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor / Getty Images

27 кастрычніка прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб і прэм’ер Нарвегіі Ёнас Гар Сцёрэ патэлефанавалі Пуціну, каб абмеркаваць заканчэнне вайны. Гэта быў яго першы кантакт з еўрапейскімі лідарамі, якія падтрымліваюць Украіну, з ліпеня 2025 года — больш як за год.

Аднак замест абмеркавання ўмоў спынення вайны Пуцін заняўся гісторыяй славян у Сярэднявеччы. Трое суразмоўцаў газеты, знаёмых са зместам гутаркі, расказалі, што ён доўга разважаў пра тое, што Крэмль называе «першапрычынамі канфлікту».

Паводле іх, неадкладнае спыненне агню, якога дамагаецца Украіна, практычна не абмяркоўвалася.

Пры гэтым Стуб і Сцёрэ свядома не перабівалі гістарычных адступленняў Пуціна. Паводле аднаго з суразмоўцаў FT, яны хацелі высветліць, наколькі сур’ёзна ён настроены на дыялог з Еўропай. Пра тое, што званок замест запланаваных менш як 30 хвілін доўжыўся паўтары гадзіны, Стуб расказаў фінскім медыя.

Пуцін ужо выступаў з падобнай лекцыяй перад Дональдам Трампам на Алясцы ў жніўні 2025 года. А на мінулым тыдні спасылаўся на «найноўшыя генетычныя даследаванні», якія, як ён сцвярджаў, даказваюць, што расіяне і ўкраінцы — адзін народ.

Пасля размовы са Стубам і Сцёрэ кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў заявіў, што, «падобна, нічога новага не абмяркоўвалі». Сам званок ён назваў праявай жадання еўрапейцаў «умяшацца ў перамоўны працэс». Паводле Лаўрова, вайна будзе працягвацца і, хутчэй за ўсё, абвастрацца.

Званок адбыўся з ініцыятывы Фінляндыі і Нарвегіі, у кансультацыях з Украінай. Лідары хацелі перадаць Пуціну ўкраінскую пазіцыю перад будучымі перамовамі ў Абу-Дабі. Пасля яны пагаварылі з Уладзімірам Зяленскім. Той паведаміў, што Стуб і Сцёрэ заклікалі Пуціна да рэальных крокаў па дээскалацыі ўдараў па ўкраінскай энергетыцы і інфраструктуры.

Ініцыятыва выклікала рознагалоссі ў Еўропе. Прэм’ерка Даніі Метэ Фрэдэрыксен раскрытыкавала званок як не ўзгоднены з астатнімі і заявіла, што не бачыць прыкмет жадання Расіі дасягнуць міру. У офісе прэм’еркі Італіі Джорджы Мелоні адзначылі, што Еўропа дагэтуль не дамовілася, хто павінен прадстаўляць яе на перамовах.

Стуб і Сцёрэ падкрэслілі, што размаўлялі з Пуціным ад імя сваіх краін, а не ўсёй Еўропы.

Паводле крыніцы Reuters, блізкай да Крамля, Пуцін заявіў ім, што Расія не адмовіцца ад мэты захапіць увесь Данбас. Еўрапейскія лідары адказалі, што мір павінен быць справядлівым.

Каментары14

  • И
    28.10.2026
    Надеюсь, западные лидеры прочитали все между строк, что этого маньяка нужно изолировать, а московию возвращать в границы средневековья, раз там «первопричины конфликта».
  • Гойда
    28.10.2026
    Маньяк-бес шеломов-путин 😈🔥 издевается над европейскими политиками
  • Сергей.
    28.10.2026
    Путин геоанализатор. Там таких много, и атеистов и в РПЦ, геоанализаторов. Реальность такая массоая, не у всех но у многих.. Элиты местно патриотического мировозрения..

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць