Святар памёр на вачах у шакаваных вернікаў — імшу транслявалі ў прамым эфіры.

Трагедыя адбылася 17 кастрычніка ў касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Імшу вёў пробашч Патрысіа Альфрэда Санчэс Малінары.
Асцярожна, жорсткія кадры.
#Guayaquil
Mientras se encontraba dando misa en sus redes sociales, el sacerdote, Patricio Sánchez, perdió la vida al ser impactado por una cruz de madera https://t.co/7OCt25irbw
Прыкладна на 27‑й хвіліне трансляцыі крыж, замацаваны на сцяне за спінай святара, адарваўся і ўпаў на яго.
Сведкамі здарэння сталі і людзі ў касцёле, і тыя, хто далучыўся да набажэнства праз сацсеткі. На запісе чуваць крыкі людзей у храме.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары