ЗША прыгразілі Еўропе разбуральнымі мерамі ў адказ у выпадку абмежаванняў для Starlink пры размеркаванні частот
Планы еўрапейскіх чыноўнікаў і парламентарыяў аддаць прыярытэт кампаніям Старога Свету пры размеркаванні частот для спадарожнікавай сувязі сутыкнуліся з супраціўленнем Вашынгтона.

Пасол ЗША ў ЕС Эндру Паздэр прыгразіў разбуральнымі мерамі ў адказ у дачыненні да еўрапейскіх кампаній, калі Брусель абмяжуе доступ амерыканскіх канкурэнтаў да свайго рынку, найперш кампаніі SpaceX Ілана Маска. Улічваючы маштабы амерыканскага рынку, наступствы для еўрапейскіх аператараў будуць вельмі балючымі, папярэдзіў ён у размове з Financial Times, піша Moscow Times.
У ЕС спрабуюць знізіць залежнасць ад амерыканскіх тэхналогій праз асцярогі наконт непрадказальных дзеянняў Дональда Трампа і рызык, звязаных з дамінаваннем замежных кампаній у сферы крытычна важнай інфраструктуры.
Аднак прапанаваныя змены ў размеркаванні радыёчастотнага спектра выклікалі рэзкую крытыку з боку SpaceX. Кампанія папярэдзіла, што гэты крок можа прывесці да пагаршэння якасці сувязі ва Украіне, дзе сэрвіс Starlink адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні сувяззю як грамадзянскага насельніцтва, так і ўзброеных сіл.
Еўракамісія прапанавала зарэзерваваць для еўрапейскіх кампаній частку дыяпазону частот, які дазваляе смартфонам непасрэдна падключацца да спадарожнікаў. Гэта абмяжуе доступ да частот для кітайскіх і амерыканскіх кампаній. У сваю чаргу, Еўрапарламент унёс прапановы, накіраваныя на павышэнне бар’ераў для доступу нееўрапейскіх кампаній да стратэгічных радыёчастот.
Паласу частот 2 ГГц будуць размяркоўваць у 2027 годзе.
У межах ініцыятывы Еўракамісіі Deutsche Telekom, Orange, Vodafone і Telefónica аб’яднаюць намаганні, каб забяспечыць сабе доступ да гэтых частот.
-
Пуцін хоча новай «Ялты» — падзелу свету на сферы ўплыву між Масквой, Вашынгтонам і Пекінам. Над галовамі Еўропы і Украіны
-
Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»
-
Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары