Грамадства9292

Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам»

Аляксандра Класкоўскага блогер стаў называць у жаночым родзе — «Класкоўская». «Адзін стары пярдун падтрымаў другога», — заявіў Ціханоўскі.

Юрый Дракахруст. Фота: yury.drakakhrust / Facebook

Сяргей Ціханоўскі ў сваім чарговым трохгадзінным стрыме на канале «Краіна для жыцця» абрынуўся на палітычнага аналітыка Юрыя Дракахруста. Прозвішча аналітыка блогер увесь час наўмысна перакручваў, а самога Дракахруста назваў «старым пердуном».

Упершыню Ціханоўскі згадаў Дракахруста, калі гаварыў пра Радыё Свабода. «Там працаваў і гэты дура-дурахруст ці як там, не памятаю гэтыя прозвішчы. Але яго са скандалам, наколькі я ведаю, выгналі», — сказаў ён. Гэта хлуслівае сцвярджэнне: Дракахруст выйшаў на пенсію па ўзросце пасля трох дзесяцігоддзяў працы.

Пад канец эфіру Ціханоўскі вярнуўся да аналітыка і паказаў фрагмент яго выступу. «Спрабую вам знайсці Дуракахруста. Я такое прозвішча, шчыра кажучы, першы раз бачу. Я такое прозвішча, шчыра кажучы, першы раз бачу. (…) Блін, дзе гэты Дуракахруст?» — шукаў ён відэа ў сваіх тэчках.

Раней Ціханоўскі ў сваім стрыме заявіў, што нейкі «вар'ят» можа «зладзіць Шарлі» ў рэдакцыі незалежнага СМІ, і некаторыя журналісты і аналітыкі ўспрынялі гэта як пагрозу.

Ціханоўскага абурылі словы Дракахруста пра магчымыя наступствы яго нападаў на журналістаў. «Здарыцца штосьці з Аляксандрам Класкоўскім, з «Нашай Нівай», з журналістамі — які будзе вердыкт усіх, ну прынамсі многіх? Ціханоўскі», — разважаў аналітык. Пры гэтым, паводле Дракахруста, сам Ціханоўскі, магчыма, гэтага і не хацеў, «але так складзецца».

«Бачу, не даходзіць да гэтых пердахрустаў. Я разумею, што ён па-старэчы захацеў: адзін стары пярдун падтрымаць другога. (…) Старыя пердуны павінны трымацца разам», — адрэагаваў Ціханоўскі.

Пасля гэтага ён яшчэ некалькі разоў ужыў гэтае слова: «нейкі пердахруст па-старэчаму выходзіць», «пердахрусты гэтыя баяцца разам з Класкоўскімі», «адна тусоўка, пердахрусты гэтыя ўсе, класкоўскія». Яшчэ раз ён назваў аналітыка «хрумсткім чалавечкам», які «ўжо паклаў мне і сякерку».

Ціханоўскі зноў паўтарыў, што Дракахруста нібыта звольнілі з Радыё Свабода: «Ён дагуляўся, дагуляўся па поўнай праграме».

Прозвішчы іншых сваіх крытыкаў Ціханоўскі ў тым жа стрыме таксама абразліва перакручваў. А Аляксандра Класкоўскага чамусьці стаў называць у жаночым родзе — «Класкоўская».

Гэта звыклы для блогера прыём — пра галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» Яўгена Казарцава ён казаў «сімпатычная дзяўчушка» і пытаўся сам у сябе: «Можа, правільна «Казарцава»?»

Сяргей Ціханоўскі пасля года рэдкіх з'яўленняў у эфіры апошні месяц стаў рабіць стрымы рэгулярна. У іх ён рэзка крытыкуе незалежныя СМІ, палітыкаў і нават пасылае стрэлы ў бок уласнай жонкі і яе дарадцаў.

Каментары92

  • Кашмар
    16.10.2026
    Забярыце ў Ціханоўскага інтэрнэт. Выбачай, Сярога, але ў цябе дакладна беды з башкой. Дракахруста і я не надта паважаю, але вось гэтыя паводзіны - ужо за мяжой адэкватнасці.
  • Юзік
    16.10.2026
    во плюшчыць чалавека
    пракладвае сабе сцежку ў забыццё (дзякуй НН за рэпост нэтых моцных заяў)
  • Stary Litwin
    16.10.2026
    Ціханоўскі — выдатны прыклад беларускай палітычнай культуры.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка8

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуску на шыкоўным BMW. Аказалася, ён крадзены1

Галоўнакамандуючы НАТА: Мы маем відавочную вайсковую перавагу над Расіяй23

Сабралі $2,9 мільёна для лячэння Арцёма Корбаля з Мазыра1

Папа Леў XIV сазваніўся з Пуціным па справе голаду ў Алешках2

У Нясвіжы з буйной зніжкай прадалі двухпавярховы гістарычны асабняк4

Бізнэсмен Варабей запэўніў, што Лукашэнка перадае яму зямлю не задарма8

Зяленскі: З Трампам мне прасцей, чым з Пуціным3

Канадская правінцыя Альберта правядзе папярэдні рэферэндум аб незалежнасці1

Мінчук нарваўся на дзясятую крымінальную справу праз сапсаваны сальцісон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка8

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць