Каханне і сэкс1515

На СТБ запусцілі новае рэаліці для пошуку кахання. Удзельнікам прапаноўваюць нюхаць потныя майкі і даіць казу

У шоу «Формула кахання» герояў як толькі не выпрабоўвалі.

Вядучымі шоу на СТБ сталі Юлія Крыніцкая і Антон Санкевіч. Ён, дарэчы, чалавек не з тэлебачання, а начальнік упраўлення ідэалагічнай работы МУС Рэспублікі Беларусь. 

Антон Санкевіч на СТБ бывае ў розных вобразах 

У кожным выпуску ўдзельнічаюць шэсць чалавек — тры жанчыны і тры мужчыны. Каб разбіць іх на пары, прыдумалі розныя заданні, якія мусяць задзейнічаць пяць органаў адчування. 

Для першага выпуску сцэнарысты, здаецца, выкарысталі ўсе магчымыя клішэ пра каханне — ад матылькоў у жываце да «жанчыны любяць вушамі». У нейкі момант пачынаеш хвалявацца, што ад прытарных слоў вядучых павысіцца ўзровень цукру ў крыві.

Дарэчы, удзельнікаў для «Формулы кахання» дапамагала шукаць «Міс Беларусь» Элеанора Качалоўская. А прапанову паўдзельнічаць атрымліваў нават сталініст-ябацька з Гомеля Віталь Драбышэўскі (яму актуальна, бо праз залішнюю цікавасць сілавікоў да мужчыны яго некалькі гадоў таму кінула жонка).

У прэм’ерны выпуск трапілі блогерка Караліна Шадурская (прызналася, што не супраць, каб партнёр зарабляў менш за яе — бо такая сітуацыя была з усімі мужчынамі ў яе жыцці), кіраўніца кафэ Людміла Маркоўская (прыйшла па брутальнага мужчыну каўказскай знешнасці), адміністратарка рэстарана Алеся Апанасовіч (тут галоўным патрабаванне было, каб мужык быў рукасты — і дроў насекчы мог, і разетку адрамантаваць). 

А партнёраў ім трэба было выбіраць з прадпрымальніка Барыса Краўцова (адразу папярэдзіў, што дзеля дзяўчыны скакаць вышэй за галаву не будзе), артыста Дзмітрыя Георгіу (ахарактарызаваў сябе як нарцыса, які шукае сэксотачку) ды фінансавага кансультанта Уладзіміра Шульгі (прызнаўся, што месцамі катэгарычны душніла).

На першым «эксперыменце» ўдзельнікам ставілі запісы галасоў адно аднаго, а ім трэба было вырашыць, чый больш падабаецца. Перад гэтым арганізатары далі прачытаць розныя літаратурныя фрагменты — ад ліста Таццяны да Яўгена Анегіна да «Зоркі Венеры».

Ужо на гэтым этапе дзяўчаты былі ў шоку ад таго, наколькі непрыемныя галасы ў іх патэнцыйных каханых. Мужчыны таксама не вельмі высока ацанілі ўдзельніц, але ўсё ж ім нешта спадабалася.

Пад час другога «доследу» прыйшлося нюхаць адзенне. Вядучыя растлумачылі: за тры дні да здымкаў удзельнікам раздалі майкі і загадалі насіць іх і займацца сваімі звычайнымі справамі. Карыстацца любымі араматычнымі сродкамі было забаронена.

Відавочна, што ўдзельнікам было непрыемна. Дзмітрый прызнаўся, што яшчэ да таго, як адкрыў першы пакет, зразумеў, што пах гэтай футболкі яму не спадабаецца — і пасля гэта пацвердзілася.

«Быццам там і курыцу пасмажылі, і выйшлі на балкон папаліць цыгарэту… Быў просты такі смурод мужчынскага бесклапотнага жыцця», — падзялілася ўражаннямі Караліна.

А пах адной мужчынскай цішоткі адчулі нават вядоўцы, якія стаялі на адлегласці.

Цікава, што яе ўласнік адразу зразумеў, што змог выдзеліцца. Барыс прызнаўся, што схадзіў у ёй двойчы на трэніроўку. Таму і атрымалася біялагічная зброя.

Але ж нехта знайшоў і майкі, якія прыемна пахлі.

На трэцім этапе ўдзельнікам прапанавалі пакаштаваць любімую ежу патэнцыйных каханых. У чацвёртым дазволілі дакрануцца да рук праз сцяну. А ў пятым нарэшце далі паўтары хвіліны паглядзець на іншых удзельнікаў.

Тут у кагосьці адбыўся шок, бо былі выпадкі, калі па ўсіх іншых конкурсах дзяўчына лічыла, што хлопец ёй пасуе, але ж знешне ён зусім не спадабаўся. Яшчэ адна зразумела, што ўдзельнік, які ёй спадабаўся, знешне вельмі падобны на яе мінулага.

Карацей, расчаравання хапіла з усіх бакоў. 

Пасля гэтых пакут удзельнікаў адправілі на «спецзаданне» — у хаціну пасярод лесу. Чамусьці вырашылі, што гэта дапаможа зблізіцца хлопцам і дзяўчатам. Маўляў, у экстрэмальных умовах лепш раскрываюцца людзі. 

Да сціплага жылля (якое назвалі «Хутарам кахання») трэба было яшчэ дабрацца праз нейкае балота. Ужо тут у кагосьці з мужчын адбылася істэрыка.

Караліна спрабавала падтрымліваць узровень пазітыву хаця б на ўзроўні ліштвы: «Падумайце, калі мы яшчэ зможам трапіць у такую ж..у».

Паўразбураная хата таксама ўразіла: мэбля, старэйшая за любога з канкурсантаў, брудны посуд, смецце паўсюль. Проста кадры з фільма жахаў. А людзі марылі, што прывязуць іх на базу адпачынку спонсара шоу!

Групу падзялілі на пары і далі асабістыя заданні — прыбрацца, абагрэць хату, прыгатаваць ежу і іншае.

Нават казу прыйшлося даіць — але ж хлопцам гэта нават спадабалася.

Атмасферу агулам можна было апісаць «хаця б не пазабіваліся». 

Але ж галоўным пунктам праграмы нечакана стала ноч. Нягледзячы на стомленасць, кампанія амаль увесь час правяла ў душэўных размовах. 

У выніку ў фінале шоу утварылася дзве пары — ім падарылі пуцёўкі на адпачынак. Паабяцалі, што на гэты раз не ў хаціну, а ў беларускі санаторый. 

Каментары15

  • Хвіліначку
    17.10.2026
    Хіба на скрыншотах не беларускі санаторый?
  • Столько вопросов
    17.10.2026
    А Дробышевский в итоге дошел? В выпуске с ним можно было бы героев отправить "сближаться" в СИЗО. Или его для реалити-шоу и задерживали недавно?
  • добра,
    17.10.2026
    што гуся круціць не прапаноўвалі

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць