Грамадства66

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»

Першая праграма выйшла на АНТ у мінулую нядзелю.

Скрыншот АНТ

Шоу, як і 10 гадоў таму, вядзе Леанід Купрыда. У гэтым сезоне будзе разыгрывацца моладзевы кубак АНТ.

У першай гульні бралі ўдзел каманды: каманда Салігорска, каманда Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, каманда Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, каманда аграэкатурысцкага комплексу «Белы лось» з Лагойска.

Першы выпуск «Брэйн-рынгу» выйшаў у эфір 18 мая 1990 года на Першай праграме Цэнтральнага тэлебачання СССР. Ідэя інтэлектуальнай гульні — аналага «Што? Дзе? Калі?», але з дзвюма камандамі знаўцаў па шэсць чалавек у камандзе, — нарадзілася ў аўтара «Што? Дзе? Калі?» Уладзіміра Варашылава.

Аўтарам і рэжысёрам-пастанаўшчыкам быў Барыс Крук, які зараз вядзе маскоўскае «Што? Дзе? Калі?», а Уладзімір Варашылаў правёў першы цыкл з сямі перадач. Потым у Маскве шоу вёў Андрэй Казлоў.

Скрыншот АНТ

У гульні ўдзельнічаюць дзве каманды па шэсць чалавек, першапачаткова на абмеркаванне пытання давалася хвіліна — 60 секунд. Пазней гэты час скарацілі да 20 секунд.

Але вельмі часта адказ даецца імгненна, галоўнае — першым націснуць на кнопку.

Як і «Што? Дзе? Калі?», «Брэйн-рынг» не толькі гулялі на тэлебачанні, але і як спартыўны варыянт, то-бок у інтэлектуальных клубах у розных краінах і гарадах, у тым ліку ў Беларусі. У Мінску, напрыклад, з сярэдзіны 1990-х.

На беларускім тэлебачанні «Брэйн-рынг» упершыню выйшаў у 2010 годзе. Ён паказваўся на АНТ і вядучым быў Леанід Купрыда.

Каментары6

  • Тамаш
    17.09.2026
    Забаўляльныя праграммы гэта як насраць на галовы людзям, якія ў турмах. Таму тыя, хто гэта глядзіць ці прымае у гэтым удзел- здраднікі Беларусі!
  • Пытаннечка
    17.09.2026
    Пакажыце на мапе 4 напрамкі, адкуль гатавалася "нападзеніе"
  • Brainrot
    17.09.2026
    Тамаш, давайце аднаго азвяронка пакінем на тб, толку больш будзе, так? Кантэнт для эрудытаў - гэта ці не найлепшае, што было і ёсць у зомбаскрыні. Хай людзі глядзяць гэта, а не бясконцае расейскае мыла, прапаганду і іншыя прыклады вычварэнстваў з тэлекамерай.
    З.ы. Прапаную ўсіх у здраднікі запісаць авансам і праз камісію (па памілаванні, замест Шведа можна сп. Тамаша паставіць) адсейваць, хто большы здраднік, хто меньшы. Ну, як бульбу перабіраць - разбярэцеся.)

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць