Вайна

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

Былы футбаліст знік без вестак яшчэ ў пачатку 2025 года. Зараз пацвердзілася, што ён загінуў.

Былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк загінуў на фронце. Пра гэта ў пятніцу, 16 кастрычніка, паведаміла жонка спартсмена Вера Максімюк у сацыяльных сетках, піша korrespondent.net.

Максімюк добраахвотна далучыўся да шэрагаў Узброеных сіл Украіны ўвосень 2022 года. Экс-футбаліст абараняў Украіну ў складзе 25‑й Січаслаўскай дэсантна-штурмавой брыгады ДШВ УСУ.

Апошні раз Максімюк выходзіў на сувязь 30 студзеня 2025 года. Ён папярэдзіў жонку, што знаходзіцца на пазіцыі на Пакроўскім кірунку. Пасля гэтага сувязь з ім перарвалася.

«Прашу памятаць майго Рому. Ён быў не проста зніклым без вестак. Ён быў мужам, бацькам, сынам, сябрам. Чалавекам, якога любілі і чакалі», — гаворыцца ў паведамленні Веры Максімюк.

У 1998—2002 гадах ён правёў пяць матчаў за нацыянальную зборную Украіны. У 2000 годзе стаў чэмпіёнам Украіны і ўладальнікам нацыянальнага Кубка ў складзе кіеўскага «Дынама».

Больш за ўсё ў клубнай кар'еры Максімюк выступаў за «Валынь» і «Дняпро», правёўшы больш за 100 матчаў за кожны з гэтых клубаў. Таксама ён прадстаўляў «Прыкарпацце», чарнавіцкі «Крышталь» і «Чарнаморац». Скончыў кар'еру футбаліста ў 2011 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх9

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Усе навіны →
Усе навіны

10‑гадовая дачка экс-міністра Чарнецкага адхапіла важную ролю ў расійскім серыяле

Лукашэнка: Хто будзе прэзідэнтам ва Украіне, вырашыць украінскі народ. Гэта не пытанне Трампа6

Юны расійскі лейтэнант быў шакаваны нападам на Украіну. Ён выйшаў на сувязь з украінцамі і стаў самым каштоўным агентам28

Памерла Зінаіда Харытончык — выкладчыца Лінгвістычнага ўніверсітэта з 60‑гадовым стажам3

Зяленскі пагадзіўся б не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі9

Памёр акадэмік Яўген Бабосаў2

Эн Эплбаум: Чарговая спроба дамовіцца з Лукашэнкам праваліцца6

Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам»87

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх9

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць