У цэнтры Жлобіна з'явіліся арт-аб'екты з металічных кружочкаў ФОТАФАКТ
У Жлобіне паставілі новыя арт-аб’екты — скульптуры «Качка» і «Дзяўчынка, якая лунае». Іх размясцілі каля азёр непадалёк ад Палаца культуры металургаў, піша мясцовая раёнка «Новы дзень».

Абедзве скульптуры зробленыя з невялікіх металічных кружочкаў.

Качку выбралі невыпадкова: жыхары Жлобіна лічаць гэтых птушак неафіцыйным сімвалам горада і кожную зіму падкормліваюць іх на вадаёмах.

Скульптура «Дзяўчынка, якая лунае» дапаўняе кампазіцыю і павінна надаваць наваколлю лёгкасць, рамантычнасць і добры настрой.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары