Для многіх з нас, студэнтаў, Таццяна Іванаўна была строгай выкладчыцай, вельмі шмат літаратуры давала і перад яе парамі трошкі хваляванняў, канешне, бывала. Але праз гады пасля яе пар я разумею, што, напэўна, у гэтым і ёсць прафесіяналізм, такім і павінен быць сапраўдны выкладчык - каб студэнт з аднаго боку не моцна нерваваў, але з іншага - і не быў расслабленным, не прыходзіў на пары непадрыхтаваным. Яна была закаханая ў літаратуру - і было бачна, што гатовая абмяркоўваць "антычку" гадзінамі. І гэта была шчырая любоў. А як чалавек, Таццяна Іванаўна, была проста найвыдатнейшым, вельмі прыстойным і добрым. Так шкада, што яна так рана сыйшла...
Ад удзячнага студэнта
23.10.2026
Спачуваю. Дзякуй за вашую сумленнасць, Таццяна Іванаўна
Былая студэнтка
23.10.2026
Эх, Таццяна Іванаўна… Вельмі шкада! Я памятаю, як мы з ёй хадзілі ў тэатр - на “Забыць Герастрата” па-беларуску. У тэатр лялек таксама хадзілі. Цікава, яна ўсім курсам казала, што з кожным годам студэнты ўсё менш ведаюць? У 18 год радавалася, калі скончылася замежная літаратура ў яе. А цяпер успамінаю з цяплом. І нават хачу перачытаць “Іліяду”. А нядаўна ў падарожжы хадзіла па афінскім Акропалі і ўспамінала лекцыі Таццяны Іванаўны.
былая студэнтка куратарскай групы
23.10.2026
Тактоўная, далікатная, закаханая ў літаратуру і, галоўнае, заўсёды паважлівая да сваіх студэнтаў. Да кожнага звярталася па імені і імені па бацьку (што для журфака вялікая рэдкасць), за кожнага перажывала і кожнага памятала. Дзякуй вам за ўсё, Таццяна Іванаўна.
Памерла Таццяна Прановіч — выкладчыца журфака БДУ і дачка Івана Чыгрынава
У 18 год радавалася, калі скончылася замежная літаратура ў яе. А цяпер успамінаю з цяплом. І нават хачу перачытаць “Іліяду”. А нядаўна ў падарожжы хадзіла па афінскім Акропалі і ўспамінала лекцыі Таццяны Іванаўны.
Да кожнага звярталася па імені і імені па бацьку (што для журфака вялікая рэдкасць), за кожнага перажывала і кожнага памятала. Дзякуй вам за ўсё, Таццяна Іванаўна.